самаро́дны, -ая, -ае.

1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.

С. метал.

2. Які развіўся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, прыродны.

С. талент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. самаро́дны самаро́дная самаро́днае самаро́дныя
Р. самаро́днага самаро́днай
самаро́днае
самаро́днага самаро́дных
Д. самаро́днаму самаро́днай самаро́днаму самаро́дным
В. самаро́дны (неадуш.)
самаро́днага (адуш.)
самаро́дную самаро́днае самаро́дныя (неадуш.)
самаро́дных (адуш.)
Т. самаро́дным самаро́днай
самаро́днаю
самаро́дным самаро́днымі
М. самаро́дным самаро́днай самаро́дным самаро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самаро́дны прям., перен. саморо́дный;

с. мета́л — саморо́дный мета́лл;

с. та́лент — саморо́дный тала́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе. Самароднае золата. Самародная медзь. // Які ўтрымлівае самародкі (у 1 знач.), з самародкамі. Самародныя россыпы.

2. Прыродны, які развіўся без сістэматычнай адукацыі, выхавання. Самародны талент. □ У ім [Сымоне] прачнуўся самародны практык-аграном; гаспадарчая яго інтуіцыя, звыкласць — сагнала з яго ранейшае сумненне. Чорны. // Уласцівы самародку (у 2 знач.), дасканалы ў творчых адносінах. У.. [К. Каганца] вынікалі такія вершы, як «Кабзар».. — рэч самародная, веючая народныя духам і пакідаючая моцнае ўражанне. Багдановіч. [Ян Каспровіч] прызнаў «Песню» [«Песню пра зубра» М. Гусоўскага] творам самародным І прыкмеціў уплыў Гусоўскага на творчасць Адама Міцкевіча, асабліва на паэму «Пан Тадэвуш». У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаро́дны natürlich; gedegen (метал)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВІ́СМУТ САМАРО́ДНЫ,

мінерал класа самародных элементаў, які складаецца ў асноўным з вісмуту. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневым — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цв. 2,5. Шчыльн. 9,8 г/см³. Рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Уваходзіць у склад вісмутавых руд.

т. 4, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саморо́дный прям., перен. самаро́дны;

саморо́дный мета́лл самаро́дны мета́л;

саморо́дный тала́нт перен. самаро́дны та́лент;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаге́н

(гр. autogenes = самародны)

спосаб рэзання і зваркі металаў пры дапамозе струменю кіслароду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rodzimy

1. айчынны; родны;

rodzimy użytkownik języka — носьбіт мовы;

2. самародны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВІ́СМУТАВЫЯ РУ́ДЫ,

мінеральныя ўтварэнні, якія маюць вісмут у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Вядома больш за 60 рудных вісмутавых мінералаў. Асноўныя: вісмут самародны, вісмуцін, тэтрадыміт, казаліт, бісміт, бісмуціт, тэлуравісмуціт. Радовішчы эндагенныя (постмагматычныя і гідратэрмальныя) і экзагенныя. Радовішчы ўласна вісмутавых руд, у якіх больш за 0,2% вісмуту, рэдкія. Асноўнае значэнне маюць вісмутзмяшчальныя руды (0,001—0,1 Ві) вальфрамавых, алавяных, медных, залатарудных і свінцова-цынкавых радовішчаў. Здабыча ў Аўстраліі, Японіі, Перу, Мексіцы, Балівіі, ЗША.

т. 4, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)