Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
самапа́лм., в разн. знач. самопа́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самапа́л, ‑а, м.
Старажытная гладкаствольная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. //Разм. Ружжо наогул. Брыду адранкам ля ракі, Збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу.Броўка.Іду туды, дзе стаяў [Атрох], а ён ляжыш ніцма, носам у снег. І самапал яго воддал: ложа — сабе, а ствол — сабе.Ракітны.// Самаробная дзіцячая стрэльба ў выглядзе кароткага ствала, прымацаванага да ручкі. А на справе ім даводзілася абыходзіцца звычайнымі дзіцячымі самапаламі.Васілевіч.Але тады [у дзяцінстве] мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САМАПА́Л, ручніца,
ручная пішчаль з мех. прыстасаваннем для запальвання зарада (гл.Замок).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самапа́лм.гіст. (зброя) Ármbrust f -, -brüste
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
самопа́лвоен., ист., разг.самапа́л, -ла м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арбале́т, ‑а, М ‑леце, м.
Сярэдневяковая ручная кідальная прылада ў еўрапейскіх краінах — удасканалены лук; самастрэл, самапал.
[Фр. arbalète.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
samopał, ~u
м.самапал
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сямізара́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае сем зарадаў. Як хапіў Васіль свой ладны Самапал сямізарадны, Як прыцэліўся ён: п-пух! Ад вароны — толькі пух.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУЧНІ́ЦА (польск. rusznica),
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усх. і Цэнтр. Еўропы. У ВКЛ з’явілася ў 2-й пал. 14 ст.; прызначалася ў асн. для пяхоты. Складалася з гладкасценнага кованага жалезнага ствала, прымацаванага да драўлянай ложы. Зараджалася са ствала кулямі з жалеза або свінцу. Калібр 12,5—25 мм, маса да 8 кг, прыцэльная далёкасць стральбы да 150 м. У пач. 16 ст. заменена мушкетам (гл. таксама Самапал).