Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сама́ліісамалі́, нескл.; адз.сама́лі і самалі́, нескл., м. і ж.
1. Народ, які жыве на паўвостраве Самалі ў Афрыцы.
2.узнач.нескл.прым. Мова народа самалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Самалі (народ) 7/430
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Самалі (каланіяльнае ўладанне Францыі) 9/343
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́ЛІ́,
паўвостраў на У Афрыкі. Пл. каля 750 тыс.км². Абмываецца на Пн Адэнскім зал., на У і ПдУ Індыйскім ак. Большая ч. паверхні — ступеньчатыя плато (выш. 1000—1500 м), на Пн — горы (г. Шымбірыс, выш. 2416 м). Клімат субэкватарыяльны, на Пн — трапічны, засушлівы, у цэнтр.ч. — пустынны. Ападкаў 250—500 мм за год. На ПнЗ ва ўзвышанай ч. колькасць ападкаў павялічваецца (больш за 1000 мм за год). Рэкі — пераважна часовыя патокі, акрамя рэк Джуба і Уэбі-Шабеле. У далінах рэк галерэйныя рэдкалессі, на ўнутр. плато — тыповыя і апустыненыя саванны, а па схілах — лясы з дрэвападобных ядлоўцаў, на ўзбярэжжы акацыевыя паўпустыні. Качавая жывёлагадоўля, у аазісах вырошчваюць кукурузу, бананы, арахіс і інш. На тэр. паўвострава — дзяржавы Самалі, Джыбуці, усх. раёны Эфіопіі. Важнейшыя гарады і порты — Магадыша (Самалі), Джыбуці (Джыбуці).