Сальнікаў Уладзімір Аляксандравіч

т. 14, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сальнікаў Уладзімір Валяр’янавіч

т. 14, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Са́льнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Са́льнікі
Р. Са́льнікаў
Д. Са́льнікам
В. Са́льнікі
Т. Са́льнікамі
М. Са́льніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. са́льнік са́льнікі
Р. са́льніка са́льнікаў
Д. са́льніку са́льнікам
В. са́льнік са́льнікі
Т. са́льнікам са́льнікамі
М. са́льніку са́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Тлушчавая складка брушыны, якая з’яўляецца абаронным органам брушной поласці.

2. Спец. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. На рамонце не хапае волава для сальнікаў. Шынклер.

3. Разм. Гандляр салам. [Шпулькевіч] вярнуўся ў Мінск.., а тады адразу стаў сальнікам. Набыў ён каня .. і ад’язджаў купляць затанна свінні часта вёрст пяцьдзесят і больш ад Мінска. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУТАДЫЕ́Н-НІТРЫ́ЛЬНЫЯ КАЎЧУКІ́,

дывініл-нітрыльныя каўчукі, сінтэтычныя каўчукі, супалімеры бутадыену і акрыланітрылу, [—CH—CH=CH—CH2—]n—[CH2——CH(CN)—]m.

Аморфныя прадукты ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага колеру, шчыльн. 940—1020 кг/м³. Раствараюцца ў арган. злучэннях: кетонах, араматычных вуглевадародах, хлорвытворных вуглевадародаў. Устойлівыя да ўздзеяння тэхн. маслаў, бензіну, аліфатычных вуглевадародаў. Атрымліваюць суполімерызацыяй у воднай эмульсіі. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці масла- і бензінаўстойлівых гумавых вырабаў (ушчыльняльнікаў, сальнікаў, амартызатараў і інш.), у якасці пластыфікатараў для пластмасаў.

т. 3, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)