Сальваты 9/336

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сальва́ты

(ад лац. solvare = раствараць)

злучэнні растворанага рэчыва з растваральнікам, прыватны выпадак сальватаў — гідраты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сальва́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сальва́т сальва́ты
Р. сальва́ту сальва́таў
Д. сальва́ту сальва́там
В. сальва́т сальва́ты
Т. сальва́там сальва́тамі
М. сальва́це сальва́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

САЛЬВАТА́ЦЫЯ (ад лац. solvere раствараць),

узаемадзеянне часціц (малекул, іх асацыятаў, іонаў) растворанага рэчыва з малекуламі растваральніку. Уплывае на ўсе фіз. і фіз.-хім. працэсы, што адбываюцца ў растворах. Абумоўлена Электрастатычнымі і ван-дэр-ваальсавымі сіламі ўзаемадзеяння (неспецыфічная С.), а таксама каардынацыйнымі сувязямі і вадароднай сувяззю (спецыфічная С.). У выніку С. ўтвараюцца сальваты — малекулярныя ўтварэнні пастаяннага ці пераменнага саставу, у якіх малекула (іон) растворанага рэчыва абкружана сальватнай абалонкай з малекул растваральніку. Асобны выпадак С. — гідратацыя.

Літ.:

Бургер К. Сольватация, ионные реакции и комплексообразование в неводных средах: Пер. с англ. М., 1984.

т. 14, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАКСІ́Д ВАДАРО́ДУ,

перакіс вадароду, хімічнае злучэнне вадароду з кіслародам; найпрасцейшае і найб. пашыранае неарган. пераксіднае злучэнне, H2O2. Атрыманы ў 1818 франц. хімікам Л.​Ж.​Тэнарам.

Вязкая бясколерная вадкасць (tпл -0,41 °C), шчыльн. 1450 кг/м³, tкіп 150,2 °C. Раствараецца ў вадзе (неабмежавана), этаноле, дыэтылавым эфіры; канцэнтраваныя водныя растворы выбухованебяспечныя. Пры награванні і пад уздзеяннем святла лёгка раскладаецца на ваду і кісларод. Утварае крышт. сальваты, якія выкарыстоўваюць як цвёрдыя носьбіты П.в. (напр., злучэнне з мачавінай CO(NH2)2 H2O2 — гідраперыт). Праяўляе ўласцівасці акісляльніку (акісляе, напр., нітраты, бензол) і аднаўляльніку. У прам-сці атрымліваюць у асн. акісленнем алкілантрагідрахінонаў паветрам. Выпускаюць пераважна ў выглядзе 30—90%-ных раствораў; 30%-ны раствор з дабаўкамі стабілізатараў (звычайна фасфатаў натрыю) наз. пергідролем. Выкарыстоўваюць для атрымання арган. і неарган. пераксідаў, адбельвання тлушчаў, тэкст. матэрыялаў, паперы і інш., дэзінфекцыі сцёкавых вод, як крыніцу кіслароду на падводных лодках і інш Выклікае апёкі скуры, слізістых абалонак і дыхальных шляхоў, ГДК 1,4 мг/м³.

т. 12, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)