сало́менна-фура́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́менна-фура́жны сало́менна-фура́жная сало́менна-фура́жнае сало́менна-фура́жныя
Р. сало́менна-фура́жнага сало́менна-фура́жнай
сало́менна-фура́жнае
сало́менна-фура́жнага сало́менна-фура́жных
Д. сало́менна-фура́жнаму сало́менна-фура́жнай сало́менна-фура́жнаму сало́менна-фура́жным
В. сало́менна-фура́жны (неадуш.)
сало́менна-фура́жнага (адуш.)
сало́менна-фура́жную сало́менна-фура́жнае сало́менна-фура́жныя (неадуш.)
сало́менна-фура́жных (адуш.)
Т. сало́менна-фура́жным сало́менна-фура́жнай
сало́менна-фура́жнаю
сало́менна-фура́жным сало́менна-фура́жнымі
М. сало́менна-фура́жным сало́менна-фура́жнай сало́менна-фура́жным сало́менна-фура́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́менна-цэлюло́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́менна-цэлюло́зны сало́менна-цэлюло́зная сало́менна-цэлюло́знае сало́менна-цэлюло́зныя
Р. сало́менна-цэлюло́знага сало́менна-цэлюло́знай
сало́менна-цэлюло́знае
сало́менна-цэлюло́знага сало́менна-цэлюло́зных
Д. сало́менна-цэлюло́знаму сало́менна-цэлюло́знай сало́менна-цэлюло́знаму сало́менна-цэлюло́зным
В. сало́менна-цэлюло́зны (неадуш.)
сало́менна-цэлюло́знага (адуш.)
сало́менна-цэлюло́зную сало́менна-цэлюло́знае сало́менна-цэлюло́зныя (неадуш.)
сало́менна-цэлюло́зных (адуш.)
Т. сало́менна-цэлюло́зным сало́менна-цэлюло́знай
сало́менна-цэлюло́знаю
сало́менна-цэлюло́зным сало́менна-цэлюло́знымі
М. сало́менна-цэлюло́зным сало́менна-цэлюло́знай сало́менна-цэлюло́зным сало́менна-цэлюло́зных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДО́БРУШСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА.

Засн. ў 1870 кн. Ф.​І.​Паскевічам у мяст. Добруш (цяпер горад у Гомельскай вобл.). Вырабляла паперу рознага асартыменту з драўніннай масы і рыззя. У 1879 працавала 460. у 1913—1500 рабочых. Называлася т-вам Добрушскай папяровай фабрыкі (у 1880—550 пайшчыкаў). Выкарыстоўвалася газавае асвятленне, з 1888 — электрычнае (упершыню ў Беларусі). Палівам служылі дровы, з 1913 — вугаль. У 1894 на ф-цы (упершыню ў Рас. імперыі) уведзены 8—9-гадзінны прац. дзень. З 1883 пры ф-цы адкрыта вучылішча для дзяцей 5—12 гадоў (навучалася каля 40 чал.). У 1913 вырабляла 625 тыс. пудоў паперы. З 1922 фабрыка мела назву «Герой працы». У 1932 тут упершыню ў Еўропе распачата саломенна-цэлюлозная вытв-сць. У Вял. Айч. вайну разбурана. У 1956 рэарганізавана ў цэлюлозна-папяровы камбінат. З 1976 зноў Д.п.ф. Працуе на прывазной цэлюлозе з Расіі, кааліны (гліназём, сернакіслы алюмінат) завозяцца з Украіны. Асн. прадукцыя (1997): вырабы вытв.-тэхн. прызначэння (дыязапапера, папера чарцёжная, малявальная, абгортачная, стужка клеявая); тавары нар. ўжытку (сшыткі школьныя, агульныя, для малявання, альбомы і блокі для чарчэння і малявання, папера пісчая і туалетная, дзённікі і інш.).

А.​А.​Саламонаў.

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)