салга́ць гл. ілгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салга́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. салгу́ салжо́м
2-я ас. салжэ́ш салжаце́
3-я ас. салжэ́ салгу́ць
Прошлы час
м. салга́ў салга́лі
ж. салга́ла
н. салга́ла
Загадны лад
2-я ас. салжы́ салжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час салга́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

салга́ць сов. солга́ть, совра́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

салга́ць, салгу, салжэш, салжэ; салжом, салжаце, салгуць.

Зак. да ілгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салга́ць разм lügen* vi, j-m vrlügen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ілга́ць і (пасля галосных) лгаць, (і)лгу, (і)лжэш, (і)лжэ; (і)лжом, (і)лжаце́, (і)лгуць; (і)лжы; незак.

Гаварыць няпраўду.

І. у вочы.

Хто сам ілжэ, той нікому не верыць (прыказка).

|| зак. салга́ць, -лгу́, -лжэ́ш, -лжэ́; -лжо́м, -лжаце́, -лгу́ць; -лжы́ і налга́ць, -лгу́, -лжэ́ш, -лжэ́; -лжо́м, -лжаце́, -лгу́ць; -лжы́

|| наз. ілга́нне і (пасля галосных) лга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

солга́ть сов. салга́ць, схлусі́ць, змані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skłamać

зак. салгаць; схлусіць, зманіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

схлусі́ць, схлушу, схлусіш, схлусіць; зак.

Сказаць няпраўду, салгаць. Схлусіць .. [Максім] не здолее, і праўду сказаць таксама цяжка і непрыемна. Шамякін. [Вольга:] — Я нават баюся распытваць .. [Сцяпана], бо ён што-небудзь мармытне ці схлусіць, скажа зусім не тое, што думае. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сочини́ть сов.

1. (составить, сложить) скла́сці; (создать) ствары́ць; (написать) напіса́ць;

2. (выдумать) вы́думаць, прыду́маць; (соврать) схлусі́ць, салга́ць;

3. грам. злучы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)