Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сала́таж., в разн. знач. сала́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сала́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства складанакветных, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі.Чарнышэвіч.
2. Страва з лісцяў гэтай расліны з воцатам, смятанай і пад.
3. Халодная страва з нарэзанай кавалачкамі сырой або варанай гародніны, часам рыбы, мяса і пад., палітых якім‑н. соусам. Салата з памідораў. □ Раней ставяцца халодныя закускі — ікра, рыбныя вырабы, розныя салаты, вяндліна і іншае.«Звязда».// Усякая агароднінная прыправа да мясной стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Салата 3/103; 5/10; 9/326—327 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САЛА́ТА, латук пасяўны,
салата-латук (Lactuca sativa),
кветкавая расліна сям. складанакветных. Пашырана па ўсіх кантынентах у культуры. Радзіма — Міжземнамор’е, родапачынальнік — латук дзікі. Стараж. агароднінная культура.
Аднагадовая разеткавая расліна. Сцябло прамастойнае, уверсе разгалінаванае, выш. 60—200 см. Лісце разеткі буйное, жаўтавата-зялёнае, суцэльнае, сядзячае, рознай формы, гладкае, маршчыністае, гафрыраванае або кучаравае, часта шчыльна змыкаецца ў качан. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя або бледна-жоўтыя, у кошыку. Плод — сямянка. Разнавіднасці С.: ліставая пасяўная (скараспелая, напр., сорт Маскоўская парніковая); ліставая кучаравая (напр., Грэнд Рапідс); вузкалістая (напр., Латук позні); качанная (сартатыпы масляналістая, напр., Майская, і храсткаваталістая, або ледзяная, напр., Ледзяная гара) з качанамі плоска-акруглай формы; даўгалістая, С. Рамэн, (напр., сорт Парыжская зялёная) з качаном падоўжана-авальнай формы. Ужываюць свежымі лісце, качан, патоўшчанае сцябло. Лісце мае ў сабе вітаміны (C, B, PP і інш.), карацін, солі жалеза, калію, фосфару, сцябло — млечны сок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, насенне — алей. Харч., лек. расліна.