сакраці́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сакраці́н
Р. сакраці́ну
Д. сакраці́ну
В. сакраці́н
Т. сакраці́нам
М. сакраці́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сакраці́н, -ну м., физиол. секрети́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сакраці́н, ‑у, м.

Гарманальнае рэчыва, якое выклікае аддзяленне соку падстраўнікавай залозы.

[Лац. secretio — аддзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакраці́н

(ад лац. secretus = выдзелены)

гарманальнае рэчыва, якое садзейнічае выдзяленню сакрэту2 падстраўнікавай залозай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

секрети́н физиол. сакраці́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛАНГЕРГА́НСА АСТРАЎКІ́,

групы клетак падстраўнікавай залозы пазваночных, якія ўтвараюць яе эндакрынную частку. Названы імем ням. вучонага П.Лангерганса, які апісаў іх (1869). У кругларотых астраўковая тканка знаходзіцца ў сценках страўніка. Л.а. развіваюцца з трубчастых нарасцей пярэдняй кішкі і ў залежнасці ад віду жывёлы складаюцца з клетак некалькіх тыпаў: ȥ-, β-, δ-клетак. У ȥ-клетках утвараецца гармон глюкагон, у β-клетках — інсулін, у δ-клетках сінтэзуецца сакрацін і інш. гармоны.

т. 9, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гармано́іды

(ад гармон + -оід)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на многія фізіялагічныя працэсы ў арганізме як гармоны, але ўтвараюцца не ў залозах унутранай сакрэцыі, а ў іншых органах і тканках (напр. сакрацін, гістамін).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)