сакрато́рна
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| сакрато́рна |
- |
- |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сакрато́рна-ферментаты́ўны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сакрато́рна-ферментаты́ўны |
сакрато́рна-ферментаты́ўная |
сакрато́рна-ферментаты́ўнае |
сакрато́рна-ферментаты́ўныя |
| Р. |
сакрато́рна-ферментаты́ўнага |
сакрато́рна-ферментаты́ўнай сакрато́рна-ферментаты́ўнае |
сакрато́рна-ферментаты́ўнага |
сакрато́рна-ферментаты́ўных |
| Д. |
сакрато́рна-ферментаты́ўнаму |
сакрато́рна-ферментаты́ўнай |
сакрато́рна-ферментаты́ўнаму |
сакрато́рна-ферментаты́ўным |
| В. |
сакрато́рна-ферментаты́ўны (неадуш.) сакрато́рна-ферментаты́ўнага (адуш.) |
сакрато́рна-ферментаты́ўную |
сакрато́рна-ферментаты́ўнае |
сакрато́рна-ферментаты́ўныя (неадуш.) сакрато́рна-ферментаты́ўных (адуш.) |
| Т. |
сакрато́рна-ферментаты́ўным |
сакрато́рна-ферментаты́ўнай сакрато́рна-ферментаты́ўнаю |
сакрато́рна-ферментаты́ўным |
сакрато́рна-ферментаты́ўнымі |
| М. |
сакрато́рна-ферментаты́ўным |
сакрато́рна-ферментаты́ўнай |
сакрато́рна-ферментаты́ўным |
сакрато́рна-ферментаты́ўных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГУСАКО́Ў (Валянцін Кузьміч) (н. 3.2.1933, в. Ужляціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р біял. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959). З 1961 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні сакраторна-ферментатыўнай дзейнасці стрававальнага тракту ў розных відаў с.-г. жывёл.
т. 5, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Юрый Іосіфавіч) (н. 18.10.1930, в. Саляні Заходнядзвінскага р-на Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-р біял. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1957), працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання і абмене рэчываў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Да пытання фізіялогіі сакраторна-ферментатыўнай функцыі тонкага кішэчніка ў свіней // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1964. №3;
Влияние щитовидной железы на некоторые показатели обмена веществ у свиней // Пищеварение и обмен веществ у свиней. М., 1971.
т. 11, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕНУКЛІ́ДНАЯ ДЫЯГНО́СТЫКА, радыеізатопная дыягностыка,
распазнаванне паталагічных змен асобных органаў і сістэм арганізма з дапамогай радыеактыўных прэпаратаў. Заснавана на рэгістрацыі і вымярэнні выпрамяненняў ад уведзеных у арганізм радыеактыўных прэпаратаў або радыеметрыі біял. проб. Р.д. з выкарыстаннем радыенуклідаў адлюстроўвае іх рух і размеркаванне ў органах і тканках і не ўплывае на цячэнне фізіял. працэсаў. Актыўнасць радыенукліда, які выкарыстоўваецца пры Р.д., памяншаецца ў выніку яго распаду (фіз. працэс) і вывядзення прэпарату з арганізма (біял. працэс). З мэтай візуалізацыі ў Р.д. выкарыстоўваюцца радыенукліды, што выпраменьваюць гамафатоны (высокаэнергет. эл.-магн. выпрамяненне). Каб пазбегнуць празмернага ўздзеяння на пацыента, перыяд паўраспаду радыенукліда павінен складаць 1/3 часу даследавання, якое цягнецца ад 10 мін да некалькіх гадзін. Р.д. дазваляе вывучаць абмен рэчываў, функцыю органаў і сістэм, скорасць руху крыві і лімфы, транзіт кішэчнага змесціва, сакраторна-экскрэторныя працэсы і інш.
А.М.Міхайлаў.
т. 13, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)