сакратарыя́т, -а, М -рыя́це, м.

1. Арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў.

2. Супрацоўнікі такога аддзела, органа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакратарыя́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сакратарыя́т
Р. сакратарыя́та
Д. сакратарыя́ту
В. сакратарыя́т
Т. сакратарыя́там
М. сакратарыя́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сакратарыя́т м. секретари́ат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сакратарыя́т, ‑а, М ‑рыяце, м.

1. Арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў. Сакратарыят міністэрства. Сакратарыят Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. // Супрацоўнікі гэтага органа, аддзела.

2. Асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі і пад. для вядзення пратаколаў. Сакратарыят канферэнцыі.

[Фр. secrétariat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакратарыя́т м. Sekretariát n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сакратарыя́т

(фр. secretariat)

1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства, с. ААН);

2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;

3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сакратарыя́т

(фр. secrétariat)

1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства);

2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;

3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэс-сакратарыя́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-сакратарыя́т прэс-сакратарыя́ты
Р. прэс-сакратарыя́та прэс-сакратарыя́таў
Д. прэс-сакратарыя́ту прэс-сакратарыя́там
В. прэс-сакратарыя́т прэс-сакратарыя́ты
Т. прэс-сакратарыя́там прэс-сакратарыя́тамі
М. прэс-сакратарыя́це прэс-сакратарыя́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сакратарыят ААН 1/414; 9/320

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сакратарыят ЦК КПЗБ, гл. Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)