са́йдавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. са́йдавы са́йдавая са́йдавае са́йдавыя
Р. са́йдавага са́йдавай
са́йдавае
са́йдавага са́йдавых
Д. са́йдаваму са́йдавай са́йдаваму са́йдавым
В. са́йдавы (неадуш.)
са́йдавага (адуш.)
са́йдавую са́йдавае са́йдавыя (неадуш.)
са́йдавых (адуш.)
Т. са́йдавым са́йдавай
са́йдаваю
са́йдавым са́йдавымі
М. са́йдавым са́йдавай са́йдавым са́йдавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

са́йдавы зоол. са́йдовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́йдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сайды, уласцівы ёй. Сайдавы промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́йда, -ы, ДМ са́йдзе, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. са́йдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СА́ЙДАВЫ КІТ,

гл. Сейвал.

т. 14, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

са́йдовый са́йдавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СЕЙВА́Л, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis),

млекакормячае сям. паласацікавых падатр. бяззубых кітоў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.

Даўж. цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4—5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса выш. да 80 см. Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва). Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады. Промысел забаронены з 1980.

Сейвал.

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)