Вадамерка сажалкавая 7/296—297 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сажалкавая рыбная гаспадарка 3/141; 9/201, 203, 314—315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прудово́й са́жалкавы; ста́вавы, стаўко́вы;

прудово́е хозя́йство са́жалкавая гаспада́рка;

прудова́я вода́ са́жалкавая вада́;

прудова́я ры́ба са́жалкавая ры́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́жалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Штучны вадаём.

2. Садок для рыбы.

|| прым. са́жалкавы, -ая, -ае (спец.).

Сажалкавая рыбная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́жалкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сажалкі. Сажалкавая рыбная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pond-fish [ˈpɒndfɪʃ] n. са́жалкавая ры́ба;

pondfish culture са́жалкавае рыбаво́дства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

са́жалкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. са́жалкавы са́жалкавая са́жалкавае са́жалкавыя
Р. са́жалкавага са́жалкавай
са́жалкавае
са́жалкавага са́жалкавых
Д. са́жалкаваму са́жалкавай са́жалкаваму са́жалкавым
В. са́жалкавы (неадуш.)
са́жалкавага (адуш.)
са́жалкавую са́жалкавае са́жалкавыя (неадуш.)
са́жалкавых (адуш.)
Т. са́жалкавым са́жалкавай
са́жалкаваю
са́жалкавым са́жалкавымі
М. са́жалкавым са́жалкавай са́жалкавым са́жалкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рыбагадава́льнік, ‑а, м.

Сажалкавая гаспадарка, якая займаецца вырошчваннем малявак (карпа, белага амура і інш. рыб) для рыбаводных гаспадарак, якія дагадоўваюць рыбу да таварных памераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАЧНІ́ЦЫ (Myotis),

род млекакормячых жывёл сям. гладканосых (звычайных) лятучых мышэй атр. рукакрылых. Больш за 80 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Арктыкі, Антарктыкі і некат. акіянічных астравоў. Жывуць у розных ландшафтах, у сховішчах, адзіночнымі асобінамі, групамі, калоніямі. Зімой упадаюць у спячку. У Чырв. кнізе МСАП 2 віды: Н. шэрая (M. grisescens) і індыйская (M. sodalis). На Беларусі 5 відаў: Н. вялікая (M. myotis), Натэрэра, або раснічастая (M. nattereri), сажалкавая (M. dasycneme) — занесены ў Чырв. кнігу; вусатая (M. mystacinus) і вадзяная, або Н.​Даўбентона (M. daubentoni). Трапляюцца ў дуплах дрэў, пабудовах, часта непадалёку ад вады.

Даўж. 3,5—8,5 см. Поўсць густая, пушыстая, бурая з рознымі адценнямі, зверху больш цёмная. Вушы сярэдніх памераў. Крылы тупыя, шырокія. На нагах лятальная перапонка. Кормяцца насякомымі (акрамя 3 рыбаедных відаў). Нараджаюць 1 дзіцяня ў год.

Начніцы: 1 — сажалкавая; 2 — вялікая; 3 — Натэрэра.

т. 11, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́БЫ сапраўдныя

(Ranidae),

сямейства бясхвостых земнаводных. 8 падсям., 46 родаў, 555 відаў. Пашыраны ўсюды, за выключэннем Антарктыды, Паўд. Амерыкі, Паўд. Аўстраліі, Новай Зеландыі. Наземныя і водныя жывёлы. Найб. вядомыя Ж.: жаба-бык, жаба-галіяф (Rana goliaph), азёрная (R. ridibunda), вастрамордая (R. arvalis-terrestris), сажалкавая (R. lessonae=esculenta), травяная (R. temporaria) і інш. Ж. леапардавая (R. pipiens) з Паўн. Амерыкі ў Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 4 віды: азёрная і сажалкавая — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе; вастрамордая і травяная — наземныя формы, жывуць на балотах, заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.

Даўж. 1,3—33 см (зрэдку да 40 см, маса да 5 кг (жаба-галіяф). Водныя Ж. пераважна зялёныя, наземныя — карычневыя або бурыя. Характэрныя асаблівасці: скура пераважна гладкая, на верхняй сківіцы зубы; самкі большыя за самцоў. Цела звычайна зграбнае, з доўгімі (скакальнымі) заднімі канечнасцямі. Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім Ж. уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (т. зв. «канцэрты»). Лічынкі Ж. — апалонікі. Кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. беспазваночнымі. маляўкамі рыб. буйныя — птушанятамі дробных птушак, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Ж. і іх лічынкамі кормяцца некат. рыбы, птушкі, млекакормячыя. Некат. Ж. зімуюць у вадаёмах, іншыя — на сушы. Класічныя аб’екты лабараторных даследаванняў (як пакутніцам навукі пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіо). Далікатнае мяса задніх лапак многіх Ж. выкарыстоўваюць у дыетычным харчаванні народы Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Еўропы; самыя смачныя — азёрная, сажалкавая, травяная (штучна разводзяць). Скура буйных Ж. ідзе на выраб сувеніраў і ўпрыгожанняў, яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.

т. 6, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)