САДО́ЎНІЦКАЕ ТАВАРЫ́СТВА,

арганізацыя, якая садзейнічае вырашэнню задач членаў калектыўнага садаводства.

Ствараецца грамадзянамі на добраахвотных асновах. Фарміруецца, рэгіструецца і кантралюецца раённымі (гарадскімі) выканаўчымі і распарадчымі органамі. Пасля рэгістрацыі С.т. з’яўляецца юрыд. асобай. Дзейнасць С.т., правы і абавязкі яе членаў рэгламентуюцца статутам т-ва. Аб’екты і збудаванні агульнага карыстання, пабудаваныя за кошт мэтавых і членскіх узносаў, з’яўляюцца агульнай маёмасцю т-ва. С.т. мае права займацца таксама прадпрымальніцкай дзейнасцю (прыбытак, атрыманы ў выніку гэтай дзейнасці, выкарыстоўваецца для набыцця маёмасці агульнага карыстання, на яе эксплуатацыю і рамонт).

На Беларусі членамі С.т. могуць быць грамадзяне, якія ў адпаведнасці з зямельным заканадаўствам маюць права на зямельныя ўчасткі для вядзення калектыўнага садаводства.

т. 14, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

садо́ўніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. садо́ўніцкі садо́ўніцкая садо́ўніцкае садо́ўніцкія
Р. садо́ўніцкага садо́ўніцкай
садо́ўніцкае
садо́ўніцкага садо́ўніцкіх
Д. садо́ўніцкаму садо́ўніцкай садо́ўніцкаму садо́ўніцкім
В. садо́ўніцкі (неадуш.)
садо́ўніцкага (адуш.)
садо́ўніцкую садо́ўніцкае садо́ўніцкія (неадуш.)
садо́ўніцкіх (адуш.)
Т. садо́ўніцкім садо́ўніцкай
садо́ўніцкаю
садо́ўніцкім садо́ўніцкімі
М. садо́ўніцкім садо́ўніцкай садо́ўніцкім садо́ўніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)