САДКО́ВЫЯ РЫ́БНЫЯ ГАСПАДА́РКІ.

Гадуюць рыбу ў сеткавых або крацістых прыстасаваннях — садках. Выкарыстоўваюць прыродныя вадаёмы, вадасховішчы, сажалкі, вадаёмы-ахаладжальнікі і інш. Садкі (стацыянарныя або плывучыя) бываюць драўляныя, металічныя і інш.; памеры, форма, дэталі канструкцыі залежаць ад віду рыбы, асаблівасцей вадаёма і інш. С.р.г. забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, павялічваюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму. На Беларусі асн. аб’екты — карпавыя рыбы (карп, карась, расліннаедныя), шчупак, стронга. Агульная пл. садкоў каля 20 тыс. м², найб. буйная Белаазерская С.р.г. (Брэсцкая вобл.) на Бярозаўскай ДРЭС.

Садковая рыбная гаспадарка.

т. 14, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

садко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. садко́вы садко́вая садко́вае садко́выя
Р. садко́вага садко́вай
садко́вае
садко́вага садко́вых
Д. садко́ваму садко́вай садко́ваму садко́вым
В. садко́вы (неадуш.)
садко́вага (адуш.)
садко́вую садко́вае садко́выя (неадуш.)
садко́вых (адуш.)
Т. садко́вым садко́вай
садко́ваю
садко́вым садко́вымі
М. садко́вым садко́вай садко́вым садко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)