Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
са́джанец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Маладая расліна, вырашчаная ў гадавальніку з чаранкоў або сеянцаў і прызначаная для перасадкі ў іншае месца.
Саджанцы сліў.
|| прым.са́джанцавы, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
са́джанец, -нца м., с.-х., в разн. знач. са́женец;
купі́ў ~нцаў — купи́л са́женцев;
цыбу́ля-с. — лук-са́женец;
~нцы пладо́вых дрэў — са́женцы плодо́вых дере́вьев
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
са́джанец, ‑нца, м.
Маладая дрэвавая расліна, вырашчаная з сеянцаў або чаранкоў у гадавальніку і прызначаная для перасадкі куды‑н. Людзі хоць і лічылі Пракопа дзіваком, але кожны стараўся ў яго, а ні ў кога іншага, купіць саджанец яблыні, грушы, вішні, слівы ці насенне кветак.Кавалёў.Прывёз хлапец з-пад Рагачова У кулундзінскія палі Сямейку саджанцаў вішнёвых, Каб тут дужэлі і раслі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СА́ДЖАНЕЦ,
маладая расліна, вырашчаная з сеянцаў або чаранкоў для пасадкі на пастаяннае месца. С. пладовых дрэў атрымліваюць у пладовых гадавальніках з прышчэпаў на працягу 1—2 гадоў. С. ягадных культур (агрэст, парэчкі) — аднагадовыя непрышчэпленыя расліны (укаранёныя чаранкі, адводкі). У якасці С. маліны выкарыстоўваюць каранёвыя атожылкі, С. суніцы — ліставыя разеткі на вусах. У лесаводстве С. — маладыя дрэўцы (часцей парод дрэў, якія марудна растуць у раннім узросце — елка, піхта), прызначаныя для закладкі лясных культур і ахоўных лясных насаджэнняў, вырошчваюць 2—8 гадоў у школьным аддзяленні ляснога гадавальніка.