Са́давічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Са́давічы
Р. Са́давіч
Са́давічаў
Д. Са́давічам
В. Са́давічы
Т. Са́давічамі
М. Са́давічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Садавічы (в.) 5/416 (к.); 9/310

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ДАВІЧЫ,

вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл., на р. Волка. Цэнтр калгаса. За 32 км на Пд ад г. Капыль, 147 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 397 ж., 154 двары (2001). Пач. школа-садок, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)