саграва́льны, -ая, -ае.

Які сагравае, служыць для сагравання.

С. кампрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саграва́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саграва́льны саграва́льная саграва́льнае саграва́льныя
Р. саграва́льнага саграва́льнай
саграва́льнае
саграва́льнага саграва́льных
Д. саграва́льнаму саграва́льнай саграва́льнаму саграва́льным
В. саграва́льны (неадуш.)
саграва́льнага (адуш.)
саграва́льную саграва́льнае саграва́льныя (неадуш.)
саграва́льных (адуш.)
Т. саграва́льным саграва́льнай
саграва́льнаю
саграва́льным саграва́льнымі
М. саграва́льным саграва́льнай саграва́льным саграва́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саграва́льны согрева́тельный; согрева́ющий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саграва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для сагравання. Сагравальны кампрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

согрева́тельный саграва́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

согрева́ющий

1. прич. які́ (што) саграва́е;

2. прил. саграва́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМПРЭ́С (франц. compresse ад лац. compressus сціснуты),

спецыяльная лячэбная мнагаслойная павязка. Бывае К. сухі (ватна-марлевы), накладаецца на балючую ці пашкоджаную ч. цела (рана, апёк) для аховы ад вонкавых раздражненняў ці адсмоктвання вадкасці з раны; вільготна-халодны (прымочка), гарачы (прыпарка), сагравальны (вільготная матэрыя, пакрытая воданепранікальнай паперай ці цыратай і слоем ваты), ужываецца пры запаленчых працэсах. У лек. К. да вады дабаўляюць лекі (мазь, пасту, навакаін і інш.).

т. 7, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кампрэ́с, ‑а, м.

Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс. Шамякін. — У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас. Галавач.

[Фр. compresse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампрэ́с

(фр. compresse, ад лац. compressus = сціснуты)

лячэбная павязка на хворае месца з марлі або палатна, змочанага вадой або лекавым растворам (напр. сагравальны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)