Савойскае герцагства 9/540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САВО́ЙСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА,

дзяржава ў 1416—1720 (у 11 ст. — 1416 мела статус графства) са сталіцай у Шамберы (цяпер тэр. Францыі), з 1563 — у Турыне (цяпер тэр. Італіі). У склад С.г. ўваходзіў П’емонт. З сярэдзіны 15 ст. — аб’ект экспансіі Францыі. У 16—17 ст. як пагранічная дзяржава разбурана войнамі Габсбургаў з Францыяй за Італію. У войнах за Іспанскую спадчыну першапачаткова саюзнік Францыі, з 1703 — «Свяшчэннай Рым. імперыі». Паводле Утрэхцкага міру 1713 савойскі герцаг Віктар Амедэй П атрымаў тэр. Манферата, ч. герцагства Міланскага і Сіцылію. Паводле Лонданскага пагаднення 1720 да С.г. замест Сіцыліі, страчанай у 1718, перайшла Сардзінія. У выніку стварылася Сардзінскае каралеўства, яго каралём стаў апошні герцаг савойскі Віктар Амедэй II. Цяпер Савояй называецца частка тэр. б. С.г. вакол г. Шамберы.

т. 14, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саво́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саво́йскі саво́йская саво́йскае саво́йскія
Р. саво́йскага саво́йскай
саво́йскае
саво́йскага саво́йскіх
Д. саво́йскаму саво́йскай саво́йскаму саво́йскім
В. саво́йскі (неадуш.)
саво́йскага (адуш.)
саво́йскую саво́йскае саво́йскія (неадуш.)
саво́йскіх (адуш.)
Т. саво́йскім саво́йскай
саво́йскаю
саво́йскім саво́йскімі
М. саво́йскім саво́йскай саво́йскім саво́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

САВО́ЙСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,

дынастыя правіцеляў Савоі (графаў у 11 ст. — 1416, герцагаў у 1416—1720, гл. Савойскае герцагства), каралёў Сардзінскага каралеўства (у 1720—1861) і аб’яднанага каралеўства Італіі (у 1861—1946). Першым графам быў Гумберт Белая рука (памёр у 1042 ці 1051). Каралі Сардзінскага каралеўства; Віктар Амедэй II [1720—30], Карл Эмануіл III [1730—73], Віктар Амедэй III [1773—96], Карл Эмануіл IV [1796—1802], Віктар Эмануіл I [1802—21], Карл Фелікс [1821—31], Карл Альберт [1831—49], Віктар Эмануіл II[1849—61, з 1861 кароль аб’яднанай Італіі]. Каралі Італіі: Віктар Эмануіл II [1861—78], Умберта I [1878—1900], Віктар Эмануіл III [1900—1946], Умберта II [1946, у 1944—46 каралеўскі намеснік].

т. 14, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)