СА́БРА І ШАЦІ́ЛА,
назва двух лагераў палесцінскіх бежанцаў у сталіцы Лівана Бейруце. Набылі вядомасць у час уварвання войск Ізраіля ў Ліван у 1982, калі 15—17 ліст. саюзная Ізраілю міліцыя хрысціян-маранітаў учыніла там разню мірных жыхароў, у выніку чаго загінула ад 1 да 2 тыс. жанчын, дзяцей і старых.
Ізраільскія войскі, якія знаходзіліся побач, не прадухілілі гэтыя забойствы, што выклікала ўсеагульнае асуджэнне Ізраіля сусв. супольнасцю.
т. 14, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sabra [ˈsɑ:brə] n. са́бра; яўрэ́й, які́ нарадзіўся ў Ізра́ілі (не імігрант)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)