сабо́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, нескланяльны

мн.
Н. сабо́
Р. сабо́
Д. сабо́
В. сабо́
Т. сабо́
М. сабо́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сабо́, нескл., адз. м. і н.

Чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.

Зручны с.

Модныя с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабо́ сабо́ нескл., м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сабо́ нескл., ср. (род обуви) сабо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сабо́, нескл., н.

Абутак на драўлянай падэшве або выдзеўбаны з дрэва.

[Фр. sabot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сабо 4/193

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САБО́ (франц. sabot),

1) чаравікі на драўлянай падэшве (на Беларусі наз. дзеравяшкі) або выдзеўбаныя з дрэва (клумпы), а таксама абутак, які нагадвае такія чаравікі.

2) Прыстасаванне для блакіроўкі колаў машын.

т. 14, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сабо́

(фр. sabot)

чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Сабо́ ’абутак на драўлянай падэшве або выдзеўбаны з дрэва’ (ТСБМ). Праз рус. сабо з франц. sabot ’тс’; аб апошнім гл. СИС, 450.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сабо́

(фр. sabot)

1) чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва;

2) сучасная мадэль жаночага летняга абутку з закрытым наском, без пяткі, на тоўстай падэшве з дрэва або спецыяльнага пластыку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)