Саблін У. У., гл. Корш-Саблін У. У.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КОРШ-СА́БЛІН (сапр. Саблін) Уладзімір Уладзіміравіч

(29.3.1900, Масква — 6.7.1974),

бел. кінарэжысёр; адзін з пачынальнікаў бел. маст. кінематаграфіі. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1935). Нар. арт. Беларусі (1955). Нар. арт. СССР (1969). З 1923 працаваў у т-рах Расіі, здымаўся ў кіно, быў асістэнтам рэж. Ю.Тарыча. З 1926 у бел. кінематографе. У 1945—60 і 1969—74 маст. кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм», у 1957—74 першы сакратар Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Як рэжысёр дэбютаваў фільмам «У агні народжаная» (1929). Пастаноўшчык першага гукавога фільма ў бел. ігравым кіно «Першы ўзвод» («Заходні фронт», 1933), прысвечанага падзеям 1-й сусв. вайны. Фільм «Залатыя агні» (1935) пра будаўнікоў першай на Беларусі электрастанцыі вызначаўся падзелам герояў на свядомых і несвядомых, увядзеннем у сюжэт характэрнай для тагачаснай драматургіі лініі шкодніцтва. У кінааповесці «Дачка Радзімы» (1937), лірычных камедыях «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Маё каханне» (1940) ідэалізацыя сав. рэчаіснасці. У гады Вял. Айч. вайны паставіў «Беларускія навелы» (з Тарычам, 1942), кінаканцэрт «Жыві, родная Беларусь!» (з М.Садковічам, 1944). Да сучаснасці звяртаўся ў фільмах «Новы дом» (1947), «Пяюць жаваранкі» (з К.Саннікавым, 1953) і «Хто смяецца апошнім» (1955) па п’есах К.Крапівы, «Пасеялі дзяўчаты лён» (1956), але глыбокага асэнсавання закранутых праблем не дасягнуў. Асн. кірунак кінатворчасці К.-С. — паказ героікі барацьбы за ідэалы рэвалюцыі: «Вогненныя гады» (1939), «Канстанцін Заслонаў» (з А.Файнцымерам, 1949; Дзярж. прэмія СССР 1950), «Чырвонае лісце» (1958), «Масква—Генуя» (з А.Спешневым, П.Армандам, 1964; Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Запомнім гэты дзень» (1967), «Крушэнне імперыі» (1970). Паставіў дылогію «Першыя выпрабаванні» (1960—61) паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях», многія калізіі, сюжэтныя лініі якой увасоблены з уласцівай рэжысёру кінематаграфічнай выразнасцю. Для творчасці К.-С. характэрны яснасць грамадзянскай пазіцыі, рэв. пафас, выразнасць вобразаў гал. герояў.

Літ.:

Бондарева Е.Л. В кадре и за кадром. Мн., 1973;

Яе ж. Кинолента длиною в жизнь. Мн., 1980.

Е.Л.Бондарава.

У.У.Корш-Саблін.

т. 8, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Корш-Саблін У. У. 2/270, 271; 4/122, 234; 5/567, 568—569 (укл.), 569; 6/80; 7/237, 420; 9/430; 10/528; 11/625; 12/451, 645, 646, 647, 648, 649

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІНАКАМЕ́ДЫЯ,

жанр кінамастацтва, творы якога адлюстроўваюць камед. характары і сітуацыі, выклікаюць смех гледачоў; адносяцца да эстэт. катэгорыі камічнага. Бывае эксцэнтрычная, лірычная, сатыр., фантаст., абсурдная, парадыйная, кінавадэвіль, кінафарс, трагікамедыя і інш.

Першыя К. — «Паліты палівальшчык» (1895, Францыя, рэж. Л.Люм’ер). Распрацоўка жанру К. звязана з дзейнасцю франц. (М.Ліндэр, Р.Клер, Фернандэль, Бурвіль, Ж.Таці, П.Этэкс, Л дэ Фюнес, П.Рышар), амер. (М.Сенет, Б.Кітан, Г.Лойд, браты Маркс, М.Брукс, В.Ален і асабліва Ч.Чаплін, які аб’яднаў эксцэнтрыку з лірыка-рамант. і трагікамічнымі элементамі), італьян. (П.Джэрмі, В. Дэ Сіка, Тато, А.Сордзі, М.Мастраяні, А.Чэлентана) камед. школ. Для сав. К. характэрна ўзмацненне сац. функцый. Вял. ўклад у яе развіццё зрабілі рэж. Я.Пратазанаў, Б.Барвет, Р.Аляксандраў, І.Пыр’еў, А.Мядзведкін, Э.Разанаў, Л.Гайдай, Г.Данелія, акцёры І.Ільінскі, В.Марэцкая, Э.Гарын, Л.Арлова, М Кручкоў, М.Жараў, Ф.Ранеўская, С.Марцінсон, Р.Плят, М.Пугаўкін, Г.Віцын, Л.Гурчанка, Р.Быкаў, Ю.Нікулш, Я.Лявонаў, А.Міронаў, А.Папанаў, Л.Кураўлёў, Л.Ахеджакава і інш.

У бел. кіно канца 1920—30-х г. створаны быт. і сатыр. К.: «Джэнтльмен і певень» (1929, рэж. У.Балюзак), «Паручнік Кіжэ» (1934, рэж. А.Файнцымер), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» (1936, рэж. М.Вернер); лірычныя К.: «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Маё каханне» (1940, абедзве рэж. У.Корш-Саблін), «Маска» і «Мянтуз» (1938, рэж. С.Сплашноў), «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939, рэж. І.Аненскі; апошнія 4 паводле А.Чэхава). Экранізаваны камед. спектаклі па творах бел. драматургаў: Я.Купалы «Паўлінка» (1952) і В.Вольскага «Несцерка» (1955; рэж. А.Зархі), К.Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. Корш-Саблін і К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім (1954, рэж. Корш-Саблін), А.Макаёнка «Лявоніха на арбіце» («Рагаты бастыён», 1975, рэж. П.Васілеўскі), М.Матукоўскага «Амністыя» («Траянскі конь», 1980) і «Мудрамер» (1988; рэж. В.Панамароў) і інш. Шмат створана дзіцячых эксцэнтрычных, муз., прыгодніцкіх К.: «Па сакрэту ўсяму свету» (1976, маст. кіраўнік І.Дабралюбаў, рэж. Ю.Аксачанка, У.Папоў, Дз.Міхлееў, В.Канеўскі), «Капітан схлусі-галава» (1979, рэж. М.Лук’янаў), «Ціхія троечнікі» (1980, рэж. В.Нікіфараў), «Як я быў вундэркіндам» (1983, рэж. Я.Маркоўскі), «Не забудзьце выключыць тэлевізар» (1987, рэж. Лук’янаў), серыя кароткаметражных фільмаў «Кешка і іншыя» (1991—93, рэж. Б.Берднер) і інш. Сярод бел. К. апошніх дзесяцігоддзяў: «Белыя росы» (1983, рэж. Дабралюбаў), «Не разумею» (рэж.

Н.Шылок) і «Філіял» (рэж. Маркоўскі), 1988; «Чырвоны востраў» (1991, рэж. А.Фянько), «Хачу ў Амерыку» (1992, рэж. С.Ніканенка), «Кааператыў «Палітбюро» (1993) і «Гульня ўяўлення» (1995, рэж. М.Пташук).

Літ.:

Юренев Р.Н. Советская кинокомедия. М., 1964;

Комики мирового экрана. М., 1966;

История белорусского кино. Кн. 1—2. Мн., 1969—70;

Волков А.А. Эксцентрическая кинокомедия. М., 1977;

Кушниров М.А. На экране — кинокомедия. М., 1983;

Трауберг Л.З. Мир наизнанку: Соц.-критич. мотивы в американской кинокомической 1910—1930-х гг. М., 1984.

Л.М.Зайцава.

т. 8, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫ АРТЫ́СТ СССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася да 1991 Прэзідыумам Вярх. Савета СССР найб. выдатным дзеячам мастацтва народаў СССР за асаблівыя заслугі ў галіне развіцця культуры, мастацтва, за выдатныя дасягненні і высокае майстэрства ў прафес. дзейнасці. Устаноўлена Пастановай ЦВК СССР ад 6.9.1936.

Народныя артысты СССР у Беларусі

1940. Л.П.Александроўская.

1948. Г.П.Глебаў (Сарокін), П.С.Малчанаў, Б.В.Платонаў.

1953. А.К.Ільінскі.

1955. Л.І.Ржэцкая, У.І.Уладамірскі (Малейка), Я.К.Цікоцкі, Р.Р.Шырма.

1956. М.Дз.Ворвулеў.

1964. Т.М.Ніжнікава, Н.А.Ткачэнка.

1966. Г.Р.Рахленка.

1968. І.І.Жыновіч (Жыдовіч), З.Ф.Стома, Г.І.Цітовіч.

1969. А.І.Клімава, У.У.Корш-Саблін, Я.М.Палосін.

1971. У.І.Дзядзюшка.

1975. Ф.І.Шмакаў.

1977. С.П.Данілюк.

1978. Р.І.Янкоўскі.

1979. Я.А.Вашчак.

1980. Г.К.Макарава.

1982. В.П.Тарасаў.

1984. Я.А.Глебаў.

1985. В.М.Елізар’еў, А.М.Саўчанка.

1986. В.Ц.Тураў.

1987. І.М.Лучанок.

1988. С.М.Станюта.

1989. М.М.Яроменка.

1990. У.Г.Мулявін, В.У.Роўда.

1991. Г.С.Аўсяннікаў.

П.М.Ерашкевіч.

т. 11, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКУМЕНТА́ЛЬНАЕ КІНО́,

від кінамастацтва, заснаванага на здымках сапраўдных жыццёвых падзей, з’яў, фактаў. Складаецца з кінахронікі, якая ў рэпартажных і хранікальных паведамленнях аператыўна інфармуе гледачоў пра найважнейшыя падзеі, і вобразнай кінапубліцыстыкі (дакумент. фільм). З паяўленнем тэлебачання ўзнікла тэлевізійнае Д.к., якое, выкарыстоўваючы прыёмы, формы, прынцыпы кінамастацтва, зрабіла разнастайныя з’явы і падзеі рэальнага жыцця масавым відовішчам.

Узнікненне Д.к. звязана з зараджэннем кінематографа. Першыя здымкі (1895) вынаходнікаў кіно братоў Люм’ер былі зроблены з натуры. Развіццё сав. Д.к. звязана з пошукамі рэжысёраў Дз.Вертава, У.Гардзіна, У.Ерафеева, У.Шнейдэрава, Р.Кармэна, аператараў Р.Гібера, Э.Цісэ, А.Лявіцкага і інш. У гады 2-й сусв. вайны вял. значэнне набыў рэпартаж. Дасягненні Д.к. ў пасляваен. час знайшлі канцэнтраванае выражэнне ў фільме «Звычайны фашызм» рэжысёра М.Рома.

На Беларусі развіццё кінематографа пачалося з хронікі. У 1925 выйшлі першыя кінавыпускі і дакумент. фільм «У здаровым целе — здаровы дух» (рэж. і аператар М.Лявонцьеў). У 1925—27 аператары Лявонцьеў і М.Люлякоў рэгулярна здымалі хранік. сюжэты пра важныя падзеі ў грамадска-паліт. жыцці рэспублікі. У 1931 створаны сектар кінахронікі ў Белдзяржкіно. пачаўся выпуск кіначасопісаў. У 1935 арганізавана Мінская студыя кінахронікі. У Вял. Айч. вайну бел. кінадакументалісты стварылі летапіс партыз. барацьбы ў рэспубліцы, рабілі франтавыя кінавыпускі; яны ўдзельнічалі ў здымках фільмаў «Дзень вайны» і «У тыле ворага» (абодва 1942), «Бой за Віцебск», «Мінск наш», «Бабруйскі кацёл» (усе 1944), поўнаметражнага «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944, рэж. У.Корш-Саблін і М.Садковіч); асобныя кінакадры бел. аператараў выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З 1944 дакумент. фільмы здымалі на адноўленай кінастудыі «Беларусьфільм». У пасляваен. час у галіне Д.к. працавалі рэжысёры Л.Голуб, Корш-Саблін, С.Сплашноў, І.Вейняровіч. У 1961 арганізавана Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, з 1968 існуе як аб’яднанне дакумент. фільмаў «Летапіс» на кінастудыі «Беларусьфільм». Сярод вядомых дзеячаў Д.к. Беларусі П.Аліфярэнка, В.Дашук, Ю.Лысятаў, І.Пікман, Б.Сарахатунаў, У.Стральцоў, У.Сукманаў, С.Фрыд, Ю.Цвяткоў, Р.Ясінскі.

Г.В.Ратнікаў.

т. 6, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЗЫ́ЧНЫ ФІЛЬМ,

твор кіна-, тэле- і відэамастацтва, у якім музыка з’яўляецца вядучым фактарам драматургіі, выконвае важнейшыя сэнсавыя і кампазіцыйныя функцыі, вызначае жанравую і стылістычную прыналежнасць фільма.

Першыя М.ф. ўзніклі ў ЗША ў 1920—30-я г. з пачаткам гукавога кіно («Спявак джазу», 1927, рэж. А.Кросленд; «Мелодыі Брадвея», 1929, рэж. Г.Боман). Сярод асн. жанраў М.ф. муз. кінакамедыя, фільм-рэвю, муз.-біягр. фільм, кінаканцэрт, кінааперэта, кінабалет, кінаопера. Сярод найб. значных М.ф. сав. кіно: «Вясёлыя рабяты» (1934), «Цырк» (1936), «Волга-Волга» (1938), «Светлы шлях» (1940; рэж. усіх Р.Аляксандраў, кампазітар 1.Дунаеўскі), «Багатая нявеста» (1938), «Кубанскія казакі» (1950, кампазітар абодвух Дунаеўскі), «Трактарысты» (1939, кампазітары браты Пакрас), «Свінарка і пастух» (1941, кампазітар Ц.Хрэннікаў; рэж. усіх І.Пыр’еў), а таксама фільмы І.Саўчанкі, А.Іваноўскага, Р.Рашаля, Э.Разанава і інш.

У бел. кіно створаны М.ф.: «Дзяўчына спяшаецца на спатканне», «Шукальнікі шчасця» (абодва 1936; рэж. адпаведна М.Вернер, У.Корш-Саблін), «Канцэрт Бетховена» (1937, рэж. М.Гаўронскі і У.Шмітгоф), «Маё каханне» (1940), «Новы дом» (1947, рэж. абодвух Корш-Саблін, кампазітар усіх І.Дунаеўскі, апошняга разам з І.Любанам), «Нашы суседзі» (1957, рэж. С.Сплашноў, кампазітар Б.Макравусаў), «Саша-Сашачка» (1967, рэж. В.Чацверыкоў, кампазітар Я.Глебаў), «Раскіданае гняздо» (паводле Я.Купалы, 1981), рэж. Б.Луцэнка, кампазітар С.Картэс), «Наш чалавек у Сан-Рэма» (1991, рэж. А.Яфрэмаў, кампазітар А.Несцераў), а таксама тэлевізійныя «Пасля кірмашу» (паводле «Паўлінкі» Я.Купалы), «Веснавая казка» (абодва 1972, рэж. Ю.Цвяткоў, кампазітар Глебаў) і інш., тэлеопера «Ранак» (паводле А.Куляшова, 1968, рэж. В.Карпілаў, кампазітар Г.Вагнер), тэлеэкранізацыі опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1982), «Сівая легенда» (1986) і «Францыск Скарына» (1990) Дз.Смольскага (рэж.-пастаноўшчык усіх Г.Нікалаеў), першай бел. дзіцячай оперы «Марынка» Р.Пукста (1983, рэж. А.Малчанаў). У жанры тэлемюзікла, які спалучае драматургію, музыку, вакал і харэаграфію, створаны фільмы-казкі рэж. Л.Нячаева — «Прыгода ў горадзе, якога няма» (1974, кампазітар Картэс), «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоны Капялюшык» (1977, кампазітар абодвух А.Рыбнікаў), «Прададзены смех» (1981, кампазітар М.Дунаеўскі), «Казка пра зорнага хлопчыка» (1983, кампазітар Рыбнікаў), «Рыжы, шчыры, закаханы» (1984), «Пітэр Пэн» (1987, кампазітар абодвух І.Яфрэмаў) і інш. З канца 1970-х г. паявіліся першыя відэафільмы: відэамюзікл «Гэты доўгі кароткі час» (рэж. У.Арлоў, муз. Глебава, В.Раінчыка), відэабалет «Тры пальмы» (абодва 1979; рэж. В.Шавялевіч, муз. А.Спендыярава, балетмайстар В.Дудкевіч). У 1990-я г. створаны шэраг экранізацый і відэаверсій пастановак нацыянальных акад. т-раў оперы і балета Беларусі, у т. л. опера «Чароўная флейта» В.А.Моцарта (1994), балет «Страсці» («Рагнеда») А.Мдывані (1995; рэж. абодвух Шавялевіч). У дакумент. мастацтве развіваюцца жанры фільма-канцэрта (першы — «Жыві, родная Беларусь», 1944, рэж.

Корш-Саблін, М.Садковіч), муз.-біягр. фільма і фільма-партрэта: «Партытура жыцця» (пра Я.Цікоцкага, 1968, рэж. П.Аліфярэнка), «Кампазітар Яўген Глебаў» (1978, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Успаміны пра Мікалая Равенскага» (1993), «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (пра У.Перліна, 1995; рэж: абодвух М.Жданоўскі), «Душа мая, Элізіум ценяў» (пра А.Багатырова, 1998, рэж. С.Галавецкі), «На шляху да танцуючай зоркі» (пра Г.Праваторава, 1998, рэж. М.Князеў) і інш. Асаблівае’ месца займаюць этнамуз. фільмы сцэнарыста-этнамузыколага З.Мажэйка: «Пранясі, божа, хмару» (1990, рэж.-аператар А.Шклярэўскі), «Рух зямлі» (1999, рэж. Ю.Лысятаў, С.Гайдук, аператар М.Сідорчанка) і інш.

Літ.:

Кудинова Т. От водевиля до мюзикла. М., 1982;

Ханиш М. О песнях под дождем: Пер. с нем. М., 1984;

Шилова И.М. Музыкальный фильм. М., 1984.

А.А.Карпілава.

т. 11, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫ АРТЫ́СТ БЕЛАРУ́СІ,

ганаровае званне. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь артыстам і рэжысёрам т-ра, тэлебачання, радыё, эстрады, кіно і цырка, кампазітарам, дырыжорам, рэжысёрам і муз. выканаўцам, якія маюць ганаровае званне заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, валодаюць выключным майстэрствам, стварылі выдатныя маст. вобразы, спектаклі, тэле- і радыёпастаноўкі, муз. творы, маюць асаблівыя заслугі ў развіцці мастацтва краіны. Устаноўлена СНК БССР 5.12.1927, потым Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 13.5.1982.

Народныя артысты Беларусі

1928. У.І.Галубок.

1934. М.Ф.Рафальскі.

1938. Л.П.Александроўская, А.К.Ільінскі, У.І.Уладамірскі (Малейка).

1940. Дз.А.Арлоў, З.А.Васільева, Г.П.Глебаў (Сарокін), А.М.Ермалаеў, І.Ф.Ждановіч, П.І.Засецкі, П.С.Малчанаў, Е.А.Міровіч, Р.В.Млодак.

1941. Г.Ю.Грыгоніс.

1944. Г.Б.Абуховіч, Л.Ф.Аляксеева, А.Дз.Арсенка, І.Р.Балоцін (Балотны), В.Я.Галаўчынер, М.І.Дзянісаў, М.П.Звездачотаў, А.В.Нікалаева, Л.І.Ржэцкая, Ц.М.Сяргейчык. 1946. В.У.Галіна (Александроўская), Б.В.Платонаў, Л.Р.Рахленка.

1949. У.І.Дзядзюшка, В.А.Залатароў, В.М.Малькова, К.М.Саннікаў, М.М.Чуркін, Р.Р.Шырма.

1952. А.Р.Шэлег.

1953. М.С.Бялінская, А.Ф.Кістаў, В.М.Пола, А.П.Радзялоўская, Я.К.Цікоцкі, І.Б.Шаціла.

1954. М.Дз.Ворвулеў, С.У.Дрэчын, М.А.Зюванаў, Р.А.Качаткоў.

1955. М.І.Аладаў, С.С.Бірыла, В.Ф.Валчанецкая, С.Ю.Друкер, І.І.Жыновіч (Жыдовіч), Я.А.Карнавухаў, У.У.Корш-Саблін, К.К.Кудрашова, Л.У.Любімаў, Т.М.Ніжнікава, Б.А.Пакроўскі, І.М.Раеўскі, Л.М.Ражанава, І.П.Сайкоў, М.М.Сярдобаў, А.М.Трус, В.Ф.Фёдараў, Г.І.Цітовіч.

1956. Я.М.Палосін.

1957. Р.М.Кашэльнікава, С.М.Станюта.

1959. Л.Ф.Бражнік, С.С.Бульчык, А.А.Рыбальчанка, Ф.І.Шмакаў.

1961. З.Ф.Стома.

1963. Л.І.Галушкіна, А.М.Генералаў, А.І.Клімава, І.Дз.Сарокін, Г.Б.Шчарбакоў, Т.І.Шымко.

1964. З.І.Бабій, В.І.Глушакоў, Л.У.Голуб, В.К.Давыдаў, Н.С.Давыдзенка, Т.М.Каламійцава, А.А.Карзянкова, В.І.Крыкава, І.М.Савельева, Дз.М.Смоліч, С.Л.Талкачоў, В.М.Чарнабаеў, М.К.Шэхаў.

1966. В.П.Міронаў.

1967. З.І.Браварская, Г.А.Волкаў, Т.П.Заранок, Я.М.Кімберг, Г.К.Макарава, В.П.Тарасаў, Р.І.Янкоўскі, М.М.Яроменка.

1968. А.В.Багатыроў, А.К.Логінаў.

1970. У.У.Алоўнікаў, А.А.Астрамецкі, Я.К.Глебаўская, І.С.Папоў, Б.М.Пянчук.

1971. С.П.Данілюк, А.П.Кагадзееў, К.М.Малышава.

1972. З.І.Канапелька, І.А.Матусевіч.

1973. І.Н.Вейняровіч, Я.А.Глебаў.

1974. Г.С.Аўсяннікаў, Ю.У.Семяняка.

1975. Л.Г.Бржазоўская, Л.М.Давідовіч, В.У.Саркісьян.

1976. В.Л.Вуячыч, Г.П.Маркіна, А.М.Саўчанка.

1977. М.М.Бяльзацкая, С.С.Вуячыч, М.Г.Захарэвіч, Ю.У.Сідараў, С.А.Штэйн.

1978. В.У.Роўда.

1979. В.М.Елізар’еў, У.А.Куляшоў, А.А.Ляляўскі, У.Г.Мулявін, Ю.А.Траян, В Ц.Тураў, В.П.Чацверыкоў.

1980. Н.В.Гайда, Г.М.Гарбук, Л.Д.Гарэлік, Л.І.Златава, П.В.Кармунін, Н.М.Паўлава, Ю.Ф.Ступакоў, І.С.Шыкунова.

1982. І.М.Лучанок.

1984. У.Ц.Камкоў, Т.А.Кокштыс, Я.Ф.Пятроў, Я.П.Шыпіла.

1985. З.А.Бандарэнка, І.М.Дабралюбаў.

1987. А.М.Вараб’ёў, М.П.Дрынеўскі, Я.А.Еўдакімаў, М.А.Казінец, Дз.Б.Смольскі.

1988. Г.М.Вагнер.

1989. В.І.Гаявая, П.П.Дубашынскі, А.Л.Мілаванаў, Ю.І.Шэфер.

1990. В.Н.Дашук, Г.С.Дубаў, Н.А.Карнеева, Г.С.Талкачова, М.М.Пташук, У.С.Экнадыёсаў, Ю.М.Яфімаў.

1991. С.А.Акружная, Г.А.Арлова, І.А.Душкевіч, Л.К.Каспорская, М.У.Пятроў, У.М.Яскевіч.

1992. У.У.Іваноў, В.Ц.Дебедзеў, Т.М.Яршова.

1993. А.І.Ярмоленка.

1994, В.С.Белахвосцік, М.Я.Фінберг.

1995. В.М.Клебановіч, Б.І.Луцэнка, Б.А.Масумян, В.П.Раінчык, В.М.Раеўскі.

1996. У.В.Гасцюхін, Л.І.Трушко, Э.С.Ханок.

1997. В.М.Мазур, В М.Філатаў.

1998. І.У.Алоўнікаў, М.І.Берсан, Л.К.Захлеўны, В.К.Іваноў, П.В.Рыдзігер, А.Л.Ткачонак.

1999. Ю.Г.Бастрыкаў, Я.П.Гладкоў, В.У.Дудкевіч, Э.Б.Зарыцкі, С.А.Картэс, Л.К.Лаўрыновіч, А.К.Памазан, Н.А.Руднева, К.Ю.Фадзеева. (Пра кожнага гл. асобны арт.).

т. 11, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ДЗЕ́ЯЧ МАСТА́ЦТВАЎ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафес. рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазітарам, драматургам, мастакам, архітэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам і інш. дзеячам мастацтваў, якія працуюць у галіне мастацтва 15 і больш гадоў і зрабілі значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва, або за вял. заслугі ў выхаванні і падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэнні навук. прац. Званне засл. дз. мастацтваў Беларускай ССР устаноўлена 5.12.1927 і прысвойвалася СНК БССР, з 1938 — Прэзідыумам Вярх. Савета БССР; з 1991 званне засл. дз. мастацтваў Рэспублікі Беларусь прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з законам ад 13.4.1995 прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь

1934. І.Р.Лангбард, М.Г.Манізер.

1935. Б.Л.Брадзянскі, А.Вольны (А.І.Ажгірэй), Р.Я.Кобец, У.У.Корш-Саблін. 1938. З.І.Азгур, А.А.Бембель, А.В.Грубэ, М.А.Керзін, У.У.Кумельскі, Г.К.Папавіцкі. 1939. Я.М.Кругер.

1940. А.М.Бразер, А.П.Воінаў, В.В.Волкаў, Н.Б.Грубін, В.А.Залатароў, Я.У.Зільберберг-Скупнік, Н.І.Паніна, А.Я.Туранкоў, Я.К.Цікоцкі, П.І.Ціханаў, М.М.Чуркін, М.Э.Шнейдэрман.

1944. І.В.Ахрэмчык, А.В.Багатыроў, А.К.Глебаў, І.У.Жалтоўскі, Я.А.Зайцаў, У.М.Кудрэвіч, Ф.А.Мадораў, А.П.Марыкс, М.Ф.Садковіч.

1945. Н.Б.Лойтар, С.П.Нікалаеў.

1946. Л.М.Літвінаў (Гурэвіч), Р.Р.Шырма.

1949. Т.К.Лапаціна, М.А.Міцкевіч, Г.М.Пятроў, А.А.Рыбальчанка, І.М.Ушакоў, Г.І.Цітовіч, Л.А.Ярмоліна.

1952. А.Б.Скібнеўскі.

1953. В.Ф.Фёдараў.

1954. Т.М.Каламійцава, Я.В.Кладухін, Л.У.Любімаў, П.В.Масленікаў.

1955. У.Л.Акуліч, Я.Э.Віцінг, А.І.Гінцбург, І.А.Гітгарц, А.Б.Грыгар’янц, А.Р.Зархі, Дз.А.Лукас, М.Ф.Маслаў, А.В.Міронскі, Я.Дз.Нікалаеў, Р.К.Пукст, С.І.Селіханаў, У.П.Сухаверхаў, В.К.Цвірка, В.А.Яфімаў.

1956. Б.Ф.Звінагродскі, Б.Х.Кабішчар, І.І.Любан, Л.І.Мазалеўская, К.А.Мулер.

1957. У.У.Алоўнікаў, К.К.Казелка, П.П.Падкавыраў, М.М.Пігулеўскі.

1959. Г.Б.Шчарбакоў.

1960. П.С.Акулёнак, Л.У.Голуб.

1961. А.Р.Апанасенка, Ю.А.Арынянскі, П.А.Данілаў, І.Л.Дорскі, В.Ф.Сербін, У.М.Стэльмах.

1963. Л.М.Абеліёвіч, А.Л.Андрэеў, Г.М.Вагнер, А.П.Кагадзееў, Дз.Р.Камінскі, К.М.Касмачоў, А.А.Паслядовіч, Ю.У.Семяняка, А.Дз.Шыбнёў.

1964. І.С.Абраміс, А.А.Булінскі, Я.Б.Парватаў, У.Дз.Станкевіч, М.М.Фігуроўскі, У.П.Цяслюк.

1965. К.П.Стэцкі.

1966. А.В.Аладава, Н.М.Воранаў, Я.А.Глебаў, К.Л.Губарэвіч, С.Р.Раманаў.

1967. М.З.Бераў, І.Н.Вейняровіч, А.Дз.Забалоцкі, В.Р.Карпілаў, І.І.Кузняцоў, Л.М.Лейтман, К.І.Паплаўскі, С.К.Скварцоў.

1968. Е.М.Ганкін, М.Ц.Гуціеў, Р.У.Кудрэвіч, В.У.Роўда.

1969. М.Лужанін (А.А.Каратай), Р.І.Масальскі.

1970. В.А.Грамыка, А.М.Дадышкіліяні, П.С.Крохалеў, П.К.Любамудраў, М.М.Марусалаў, М.А.Савіцкі, С.І.Сплашноў.

1973. У.П.Белавусаў, М.В.Данцыг, С.С.Казіміроўскі, А.М.Кашкурэвіч, І.М.Лучанок.

1974. Э.П.Герасімовіч, І.М.Дабралюбаў, Ю.А.Марухін, Л.С.Мухарынская, Б.М.Сцяпанаў, М.П.Фрайман, В.П.Чацверыкоў, Ю.М.Яфімаў.

1975. М.Д.Браценнікаў, Б.І.Луцэнка, У.І.Няфёд, І.Ц.Пікман, Дз.Б.Смольскі, В.Ц.Тураў.

1976. А.С.Гугель, В.М.Елізар’еў, В.М.Раеўскі.

1977. Г.Х.Вашчанка, Б.Ф.Герлаван, Л.М.Гумілеўскі, А.М.Заспіцкі, У.А.Маланкін, А.А.Малішэўскі, Л.М.Мягкова, Г.Г.Паплаўскі, Ю.М.Тур, Л.Дз.Шчамялёў.

1978. С.М.Вакар, В.Н.Дашук, М.П.Дрынеўскі, Я.А.Ігнацьеў, М.А.Казінец, В.П.Шаранговіч.

1979. У.А.Дзяменцьеў, Э.Дз.Корсакаў, І.Г.Смірноў, Б.С.Смольскі, Б.А.Шангін.

1980. А.І.Бутакоў, В.М.Гольдфельд, А.З.Гутковіч, С.А.Каргэс, А.М.Кішчанка, У.А.Машэнскі, І.Н.Стасевіч.

1981. Дз.І.Алейнік, Б.А.Аліфер, Л.П.Асецкі, Дз.Я.Зайцаў, В.Г.Кубараў, Ю.В.Лысятаў, В.А.Нікіфараў, В.С.Пратасеня, С.У.Пятроўскі, У.І.Стальмашонак, В.Ф.Сумараў.

1982. А.Ю.Мдывані, М.М.Пташук, А.А.Салаўёў, Э.С.Ханок.

1983. В.А.Леантовіч, І.Ц.Ціханаў, Р.Ю.Шаршэўскі.

1984. В.Я.Мазынскі.

1985. Л.К.Захлеўны, А.Я.Карпаў, Р.Ф.Сурус.

1986. В.У.Дудкевіч, М.В.Сірата.

1987. М.К.Казакевіч, Л.П.Лях, З.Я.Мажэйка.

1988. У.В.Дарохін, В.К.Іваноў, І.П.Рэй, Г.Р.Фаміна.

1989. В.В.Варановіч, С.А.Волкаў, П.С.Дурчын, І.Я.Міско, Н.І.Шчасная.

1990. Ю.П.Альбіцкі. У.К.Гоманаў, У.П.Забела, А.Р.Захараў, Л.Л.Іваноў, М.М.Ізворска-Елізар’ева, Б.А.Крапак, У.С.Мурахвер, М.М.Пушкар, Ф.Дз.Пыталеў, Я.М.Рэутовіч, У.П.Савіч, У.А.Тоўсцік, М.Я.Фінберг.

1991. В.Д.Анісенка. А.С.Бархаткоў, Я.С.Бусел, А.А.Дудараў, Л.А.Дударэнка, Б.І.Казакоў, М.С.Кірылаў, З.В.Літвінава, В.П.Рыбараў, І.А.Цвятаева, Ю.М.Цвяткоў, Ю.М.Чурко, У.А.Шаліхін, В.М.Шаталаў, Л.Б.Яфімава.

1992. А.В.Бараноўскі, Т.А.Дубкова, Ю.А.Карачун, М.У.Кірэеў, М.Р.Солапаў, У.В.Уродніч, А.І.Чартовіч.

1993. І.М.Сталяроў.

1994. Дз.М.Браўдэ, Э.Б.Зарыцкі, М.С.Калядка, П.М.Макаль, І.Г.Мацюхоў, Н.І.Мацяш, У.Я.Пузыня, М.А.Рыжанкоў.

1995. Л.К.Алексютовіч, В.А.Войцік, П.А.Данелія, Г.П.Зелянкова, І.М.Паньшына, В.Л.Рахленка.

1996. Б.У.Аракчэеў, І.С.Дмухайла, А.І.Калядэнка, Т.М.Паражняк, Г.Ф.Шутаў, Н.Л.Янушкевіч.

1997. І.К.Абразевіч, У.А.Караткевіч, Г.С.Пячонкіна, М.У.Сацура, У.П.Скараходаў.

1998. А.А.Козак, А.М.Лапуноў.

т. 6, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУСЬФІ́ЛЬМ»,

кінастудыя Беларусі. Створана ў 1928 кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай «Савецкая Беларусь» (напачатку ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску), з 1946 сучасная назва. Выпускае фільмы маст. і тэлевізійныя ігравыя, хранікальна-дакумент. і навук.-папулярныя, анімацыйныя. У даваенны час на студыі створаны маст. фільмы: «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Да заўтра» (1929), «Атэль «Савой» і «У агні народжаная» (1930), «Жанчына» (1932), «Першы ўзвод» (1933), «Двойчы народжаны» (1934), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Палескія рабінзоны» (1935), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» і «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» і «Балтыйцы» (1937), «Адзінаццатага ліпеня»; кінанавелы «Мядзведзь», «Маска» і «Мянтуз» (усе 1938), «Чалавек у футарале» (1939) і інш.

Сярод пачынальнікаў студыі рэжысёры Ю.Тарыч, У.Гардзін, аператары А.Кальцаты, М.Казлоўскі, Н.Навумаў-Страж, Д.Шлюглейт, мастак М.Літвак. У 1920—30-я г. на студыі здымаліся акцёры бел. т-раў У.Крыловіч, Л.Мазалеўская, П.Малчанаў, Б.Платонаў, В.Пола, У.Уладамірскі і інш., а таксама Л.Кміт, Б.Бабачкін, М.Сіманаў, М.Чаркасаў. На пачатку тут працавалі многія вядомыя майстры кіно: рэжысёры М.Данской, Р.Рашаль; кампазітары І.Дунаеўскі, В.Салаўёў-Сядой, А.Туранкоў; у 1930-я г. — сцэнарысты Б.Брадзянскі, А.Вольны, Р.Кобец, М.Таўбэ; рэжысёры М.Авербах, Э.Аршанскі, І.Аненскі, Я.Дзіган, У.Корш-Саблін, С.Сплашноў, А.Файнцымер; аператары А.Булінскі, С.Бяляеў, С.Іваноў, Б.Рабаў, А.Рагоўскі; мастакі С.Мандэль, У.Пакроўскі, Р.Фэдор.

У Вял. Айч. вайну аператары кінахронікі (І.Вейняровіч, М.Бераў, У.Цяслюк і інш.) працавалі ў франтавых кінагрупах, частка работнікаў — на студыях Алма-Аты і Масквы, дзе створаны кіназборнік «Беларускія навелы» (1942), фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (1944), дакумент, фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944). Першыя пасляваен. маст. фільмы здымаліся на студыях Кіева, Адэсы і Ленінграда, у Мінску ствараліся пераважна кіначасопісы і кінанарысы. З 1950-х г. маст. фільмы здымаліся ў Мінску. У 1954 створаны першы бел. каляровы маст. фільм «Дзеці партызана». У 1971 зняты першы бел. шырокафарматны фільм «Крушэнне імперыі». Студыя ажыццявіла сумесныя пастаноўкі з кінастудыямі Чэхаславакіі («Пушчык едзе ў Прагу», 1966; «Маленькі сяржант», 1977; «Заўтра будзе позна», 1972) і Балгарыі («Братушка», 1976).

Многія творы студыі атрымалі шырокае прызнанне і адзначаны прэміямі на міжнар. і ўсесаюзных кінафестывалях. Сярод іх: «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Масква—Генуя», «Альпійская балада», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Іван Макаравіч», «Паланэз Агінскага», «Руіны страляюць...» (тэлевізійны), «Вянок санетаў», «Горад майстроў», «Праз могілкі», «Вазьму твой боль», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Людзі на балоце», «Хам», «Наш браняпоезд» і інш.; дакументальныя «Генерал Пушча», «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А», «Боль мой — Хатынь», «А зязюля кукавала...», «Палескія калядкі», цыкл «У вайны не жаночы твор», «Паляванне на золата» і інш.

У 1940—50-я г. на студыі працавалі рэжысёры П.Васілеўскі, Л.Голуб, М.Фігуроўскі; аператары У.Акуліч, А.Аўдзееў, І.Пікман, Г.Удавянкоў; мастакі У.Белавусаў, Ю.Булычаў, Е.Ганкін; у 1960-я г. — рэжысёры У.Бычкоў, Р.Віктараў, В.Вінаградаў, І.Дабралюбаў, М.Калінін, Б.Сцяпанаў, В.Тураў, В.Чацверыкоў; аператары А.Забалоцкі, Ю.Марухін, І.Рамішэўскі; мастакі Ю.Альбіцкі, У.Дзяменцьеў, Я.Ігнацьеў; у 1970 — пач. 90-х г. — рэжысёры А.Карпаў. Л.Мартынюк, В.Нікіфараў, М.Пташук, В.Рыбараў, В.Рубінчык; аператары П.Аліфер, Дз.Зайцаў, Т.Логінава, Р.Масальскі, С.Пятроўскі, Ю.Ялхоў; мастак А.Чартовіч і інш.; стваральнікі дакумент. фільмаў В.Дашук, Ю.Лысятаў, М.Жданоўскі, С.Лук’янчыкаў, Дз.Міхлееў, В.Сукманаў, Ю.Цвяткоў, Р.Ясінскі; мультыплікатары А.Белавусаў, І.Волчак, А.Піткевіч і інш. У складзе «Беларусьфільма» працуюць творчыя аб’яднанні «Летапіс», «Тэлефільм», майстэрня анімацыйных фільмаў (з 1975). Пры «Беларусьфільме» працуе Тэатр-студыя кінаакцёра. Гл. таксама нарыс Кіно ў арт. Беларусь.

Л.І.Паўловіч.

т. 3, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)