саба́чына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. саба́чына
Р. саба́чыны
Д. саба́чыне
В. саба́чыну
Т. саба́чынай
саба́чынаю
М. саба́чыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саба́чына ж. (мясо, шкура собаки) соба́чина; пси́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саба́чына, ‑ы, ж.

Мяса сабакі. Мог Іліко расказаць пра скупога папа, які праваліўся пад зямлю за тое, што пачаставаў сваю радню замест бараніны смажанай сабачынай. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саба́чына ’грубае з тоўстым сцяблом сена, трава (якую не хоча есці жывёла’ (Нар. словатв.). Да сабакаj (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псі́на ’пра сабаку, звычайна вялікага; пра пах сабакі, яго поўсці’; ’пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’сабачае мяса’ (Нас., Растарг.), псі́ны ’сабачы’ (Нас., Бяльк.). Параўн. укр. пси́на ’сабака’, рус. пси́на ’тс’, польск. psina ’тс’, славен. psínaсабачына’, дыял. ’злосць, здрада’: psina mu gieda iz oči. Вытворныя ад *pьsъ ’сабака’, параўн. Бязлай, Etyma, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)