сабака́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).

2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).

|| прым. сабака́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабака́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сабака́р сабакары́
Р. сабакара́ сабакаро́ў
Д. сабакару́ сабакара́м
В. сабакара́ сабакаро́ў
Т. сабакаро́м сабакара́мі
М. сабакару́ сабакара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сабака́р, -ра́ м.

1. разг. соба́чник; псарь;

2. (человек, занимающийся ловлей собак) соба́чник;

3. разг. тот, кто дра́знит соба́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сабака́р, ‑а, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку.

2. Лаянк. Той, хто ганяе, дражніць сабак. Прыбегла і мая ўстрывожаная маці... А як паглядзела, што мы вясёлыя і здаровыя, на цёплай печы грэемся, узрадавалася і кажа: — Дык няхай мо ў вас і начуе мой сабакар? Якімовіч.

3. Разм. Брахун, чалавек, які любіць лаяцца, гаворыць брыдкія словы. Тады ўзяўся ажаніць.. [Івана] купец з мястэчка, свінабой. От, сабакар і п’яніца, ды брахаць вельмі спрытны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабака́р м разм

1. (той, хто ловіць сабак) Hndefänger m -s, -;

2. перан груб Hndsfott m -(e)s, -e i -fötter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паляўні́чы-сабака́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паляўні́чы-сабака́р паляўні́чыя-сабакары́
Р. паляўні́чага-сабакара́ паляўні́чых-сабакаро́ў
Д. паляўні́чаму-сабакару́ паляўні́чым-сабакара́м
В. паляўні́чага-сабакара́ паляўні́чых-сабакаро́ў
Т. паляўні́чым-сабакаро́м паляўні́чымі-сабакара́мі
М. паляўні́чым-сабакару́ паляўні́чых-сабакара́х

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

соба́чник разг. сабака́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

псяр, ‑а, м.

Наглядчык за паляўнічымі сабакамі; сабакар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саба́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

2. Аматар сабак (разм.).

3. Памяшканне для сабак; сабакарня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабака́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да сабакар (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)