Рэ́шнік1 ’арэшнік’ (ЛА, 1, Сл. ПЗБ). Ад арэшнік < арэх (гл.).

Рэ́шнік2 ’тонкія планкі, якія набіваюць пры атынкоўцы’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Рус. решетины ’тс’, решка ’краты’. Гл. рашотка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́шнік Зараснік арэшніку (Крыч., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

арэ́шнік Зараснік арэшын, арэхавых кустоў (БРС). Тое ж арэхаўка, арэх, арэхаўнік, рэшнік, рэшаннік, арахоўнік, арэшыннік, рэхаўнік, арэхаўе, арэхаўё, арашы́ннік, арэшнічча, арэшана, арахаўні́чча (Слаўг.), арэшанне (Пруж. пав. Гільт. 90, Слаўг.). Пур. Арэхаўка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., в. Арэшнікі Мін.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)