рэфра́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Тэлескоп з лінзавым аб’ектывам.

|| прым. рэфра́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфра́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэфра́ктар рэфра́ктары
Р. рэфра́ктара рэфра́ктараў
Д. рэфра́ктару рэфра́ктарам
В. рэфра́ктар рэфра́ктары
Т. рэфра́ктарам рэфра́ктарамі
М. рэфра́ктары рэфра́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэфра́ктар м., астр. рефра́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэфра́ктар, ‑а, м.

1. Тэлескоп, аб’ектыў якога складаецца з лінз.

2. Уст. Павелічальнае шкло, якое ўзмацняе святло, а таксама лямпа з такім шклом.

[Ад позналацінскага refractio — пераламленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэфрактар 1/537; 9/274, 275; 10/387

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэфрактар

т. 14, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэфра́ктар

(ад лац. refractus = пераломлены)

тэлескоп, у якім адлюстраванне нябесных цел атрымліваецца з дапамогай лінзаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рефра́ктор астр. рэфра́ктар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

refraktor

м. астр. рэфрактар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАЛО́ЎНАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ АН Расіі, Пулкаўская абсерваторыя, навукова-даследчая ўстанова на Пулкаўскіх вышынях (75 м над узр. мора), за 19 км на Пд ад Санкт-Пецярбурга. Арганізавана В.Я.Струвэ, які быў яе першым дырэктарам (да канца 1861). Пабудавана паводле праекта арх. А.П.Брулова. Адкрыта ў 1839.

Асн. кірункі работ: стварэнне абс. каталогаў месцазнаходжання зорак, назіранне падвойных зорак, вызначэнне зорных паралаксаў. Каталогі мелі вял. дакладнасць; упершыню вымераны паралакс зоркі (λ Ліры; 0,125″ ± 0,055″; Струвэ, 1837). Асн. абсталяванне: 65-см рэфрактар, гарыз. мерыдыянны інструмент, фатаграфічная палярная труба, зеніт-тэлескоп, зорны інтэрферометр, 2 сонечныя тэлескопы, каранограф, меніскавы тэлескоп Максутава, вял. радыётэлескоп і інш. Галоўная астранамічная абсерваторыя выдае «Працы» (з 1893), «Весці» (з 1907), «Сонечныя даныя» (з 1954), «Бюлетэнь службы часу» (з 1955) і інш. Перадае сігналы дакладнага часу з 1920. Вядуцца даследаванні па астраметрыі, астрафізіцы, радыёастраноміі, пазаатмасфернай астраноміі і інш.

Я.У.Чайкоўскі.

т. 4, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)