Рэтараманская мова 9/91

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭТАРАМА́НСКАЯ МО́ВА,

адна з раманскіх моў. Пашырана ў Швейцарыі і на ПнУ Італіі. Нац. мова Швейцарыі (разам з ням., франц. і італьян. мовамі). Мае 3 асн. дыялекты: граўбюндэнскі, ладзінскі і фрыульскі. Па пераважнай большасці прыкмет належыць да зах.раманскіх моў (напр., захаванне канцавога -s, азванчэнне інтэрвакальных k, p, t), але некат. асаблівасці набліжаюць яе да румынскай мовы (напр., займеннікавая сістэма). Характэрны высокі ўзровень архаічнасці і варыятыўнасці форм, сляды моцнага ўплыву італьян. і ням. моў, асабліва ў фанетыцы і лексіцы. Пісьменства з 14 ст. на аснове лацінскага алфавіта (фрыульскі дыялект).

Літ.:

Бородина М.А. Современный литературный ретороманский язык Швейцарии. Л., 1969.

У.​В.​Макараў.

т. 14, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэтарама́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэтарама́нскі рэтарама́нская рэтарама́нскае рэтарама́нскія
Р. рэтарама́нскага рэтарама́нскай
рэтарама́нскае
рэтарама́нскага рэтарама́нскіх
Д. рэтарама́нскаму рэтарама́нскай рэтарама́нскаму рэтарама́нскім
В. рэтарама́нскі (неадуш.)
рэтарама́нскага (адуш.)
рэтарама́нскую рэтарама́нскае рэтарама́нскія (неадуш.)
рэтарама́нскіх (адуш.)
Т. рэтарама́нскім рэтарама́нскай
рэтарама́нскаю
рэтарама́нскім рэтарама́нскімі
М. рэтарама́нскім рэтарама́нскай рэтарама́нскім рэтарама́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)