рэсу́рсна

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
рэсу́рсна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэсу́рсна-тэхналагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэсу́рсна-тэхналагі́чны рэсу́рсна-тэхналагі́чная рэсу́рсна-тэхналагі́чнае рэсу́рсна-тэхналагі́чныя
Р. рэсу́рсна-тэхналагі́чнага рэсу́рсна-тэхналагі́чнай
рэсу́рсна-тэхналагі́чнае
рэсу́рсна-тэхналагі́чнага рэсу́рсна-тэхналагі́чных
Д. рэсу́рсна-тэхналагі́чнаму рэсу́рсна-тэхналагі́чнай рэсу́рсна-тэхналагі́чнаму рэсу́рсна-тэхналагі́чным
В. рэсу́рсна-тэхналагі́чны (неадуш.)
рэсу́рсна-тэхналагі́чнага (адуш.)
рэсу́рсна-тэхналагі́чную рэсу́рсна-тэхналагі́чнае рэсу́рсна-тэхналагі́чныя (неадуш.)
рэсу́рсна-тэхналагі́чных (адуш.)
Т. рэсу́рсна-тэхналагі́чным рэсу́рсна-тэхналагі́чнай
рэсу́рсна-тэхналагі́чнаю
рэсу́рсна-тэхналагі́чным рэсу́рсна-тэхналагі́чнымі
М. рэсу́рсна-тэхналагі́чным рэсу́рсна-тэхналагі́чнай рэсу́рсна-тэхналагі́чным рэсу́рсна-тэхналагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэсу́рсна-фіна́нсавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэсу́рсна-фіна́нсавы рэсу́рсна-фіна́нсавая рэсу́рсна-фіна́нсавае рэсу́рсна-фіна́нсавыя
Р. рэсу́рсна-фіна́нсавага рэсу́рсна-фіна́нсавай
рэсу́рсна-фіна́нсавае
рэсу́рсна-фіна́нсавага рэсу́рсна-фіна́нсавых
Д. рэсу́рсна-фіна́нсаваму рэсу́рсна-фіна́нсавай рэсу́рсна-фіна́нсаваму рэсу́рсна-фіна́нсавым
В. рэсу́рсна-фіна́нсавы (неадуш.)
рэсу́рсна-фіна́нсавага (адуш.)
рэсу́рсна-фіна́нсавую рэсу́рсна-фіна́нсавае рэсу́рсна-фіна́нсавыя (неадуш.)
рэсу́рсна-фіна́нсавых (адуш.)
Т. рэсу́рсна-фіна́нсавым рэсу́рсна-фіна́нсавай
рэсу́рсна-фіна́нсаваю
рэсу́рсна-фіна́нсавым рэсу́рсна-фіна́нсавымі
М. рэсу́рсна-фіна́нсавым рэсу́рсна-фіна́нсавай рэсу́рсна-фіна́нсавым рэсу́рсна-фіна́нсавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРЫ́ЗІС ЭКАЛАГІ́ЧНЫ,

1) сітуацыя, якая ўзнікае ў экалагічных сістэмах (біягеацэнозах) у выніку парушэння раўнавагі пад уздзеяннем стыхійных прыродных з’яў (паводка, вывяржэнне вулканаў, засуха, ураганы, смерчы, лясныя пажары, землетрасенні і інш.) або ў выніку ўздзеяння антрапагенных фактараў (забруджванне чалавекам атмасферы, гідрасферы, глебы, разбурэнні прыродных экасістэм і комплексаў, зарэгуляванне рэк, высяканне лясоў, неапраўданая меліярацыя і інш.).

2) Напружаны стан узаемаадносін паміж чалавекам і прыродай, які характарызуецца неадпаведнасцю прадукцыйных сіл і вытворчых адносін і рэсурсна-экалагічных магчымасцей біясферы. К.э. ўзнікаюць пры масавым знішчэнні (перапромысел) буйных жывёл («крызіс кансументаў»), масавым знішчэнні і нястачы раслінных рэсурсаў («крызіс прадуцэнтаў»), пагрозе глабальнага забруджвання біясферы («крызіс рэдуцэнтаў», якія не паспяваюць ачышчаць яе ад антрапагенных прадуктаў). К.э. можа быць прадухілены адпаведнымі прыродаахоўнымі і прыродааздараўленчымі мерапрыемствамі (рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, безадходныя тэхналогіі, арганізацыя ахоўных тэрыторый і інш.). Есць лакальныя К.э., напр., дэградацыя экасістэмы Аральскага мора, вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. 3) У больш шырокім разуменні К.э. — фазы развіцця біясферы, у якія адбываецца якаснае абнаўленне жывога рэчыва (выміранне адных відаў і ўзнікненне другіх). К.э. бываюць таксама пры змене асяроддзя пражывання жывых істот, напр. узнікненне прамаходзячых антрапоідаў — непасрэдных продкаў чалавека.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗМЯШЧЭ́ННЕ ВЫТВО́РЧАСЦІ,

геаграфічнае размеркаванне рэчавых кампанентаў галін нар. гаспадаркі, якія вырабляюць тавары (прамысловасць, сельская гаспадарка, буд-ва і інш.). У розныя перыяды развіцця чалавецтва мела свае адметныя рысы, бо ў кожную гіст. эпоху дзейнічалі розныя эканам. законы і спецыфічная сістэма тэр. арганізацыі грамадскай вытв-сці. На характар Р.в. ўплываюць тэр. падзел працы, выкарыстанне прыродных і прац. рэсурсаў, гасп. сувязі паміж краінамі і ўнутры іх. Ва ўмовах рыначнай эканомікі гал. заканамернасцямі Р.в. з’яўляюцца: рэгуляванне і прапарцыянальнае размеркаванне, якое заключаецца ў аптымізацыі тэр. прапорцый развіцця; рацыянальнае размяшчэнне, што дае магчымасць эканоміць грамадскія затраты на вытв-сць прадукцыі; комплекснае размяшчэнне, звязанае з развіццём на пэўнай тэрыторыі групы ўзаемазвязаных галін вытв-сці (спецыялізаваных, дапаможных і абслуговых). Асн. прынцып размяшчэння — набліжэнне вытв-сці да крыніц сыравіны, электраэнергіі, паліва і спажыўца.

На размяшчэнне канкрэтных галін вытв-сці значна ўплываюць арганізацыйна-эканам. фактары (канцэнтрацыя, спецыялізацыя, каапераванне і камбінаванне), прыродныя ўмовы і рэсурсы (іх уплыў асабліва моцны на размяшчэнне сельскай гаспадаркі і здабыўной прам-сці), сац.-эканамічныя фактары (эканоміка-геагр. становішча, навук. і вытв. патэнцыял, насельніцтва і прац. рэсурсы, трансп. спажывецкі, экалагічны, абароны, знешняй палітыкі і інш.). Ад Р.в. ў вял. ступені залежаць эканам. паказчыкі розных галін прам-сці.

На Беларусі ў 20 ст. створаны і развіваецца даволі магутны вытв. комплекс, які ўключае разнастайныя галіны прамысл. вытв-сці, шматгаліновую сельскую гаспадарку і буд-ва. У даваенныя гады прам-сць найб. хутка развівалася ў буйных цэнтрах — Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, у пасляваенныя у Гродне, Брэсце, Баранавічах, Пінску, пабудаваны Наваполацк, Салігорск, Жодзіна, Светлагорск і інш. На змены ў размяшчэнні прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі паўплывала асваенне Палескай нізіны. Буд. комплекс выконвае ўсе віды работ прамысл. і грамадз. буд-ва. Р.в. ў канцы 20 — пач. 21 ст. звязана з правядзеннем рэгіянальнай палітыкі, важнейшымі кірункамі якой у 2001—2005 павінны стаць: падтрымка структурных пераўтварэнняў у сферы вытв-сці, якія б забяспечылі ўмацаванне рэсурсна-фінансавага патэнцыялу тэрыторый, зніжэнне іх залежнасці ад знешніх рэсурсаў; эфектыўнае выкарыстанне ўнутр. магчымасцей рэгіёнаў, стымуляванне стварэння новых рабочых месцаў у рэгіёнах, якія маюць вял. ўзровень беспрацоўя; садзейнічанне развіццю тэрыторый, што знаходзяцца ў больш складаных сац.-эканам. і экалагічных умовах, у т. л. тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; развіццё сістэм вытв. і сац. інфраструктуры.

Літ.:

Рогач П.И., Сосновский В.Н. Размещение производительных сил. Мн., 2000.

П.​І.​Рогач.

т. 13, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)