рэ́піца, -ы, ж.

У пазваночных жывёлін: канцавая частка пазваночніка, якая выступае каля хваста.

|| прым. рэ́пічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́піца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́піца рэ́піцы
Р. рэ́піцы рэ́піц
Д. рэ́піцы рэ́піцам
В. рэ́піцу рэ́піцы
Т. рэ́піцай
рэ́піцаю
рэ́піцамі
М. рэ́піцы рэ́піцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́піца ж. ре́пица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́піца, ‑ы, ж.

Хваставая частка пазваночніка ў жывёлін. А коннік сядзеў на кані, і дарожны плашч, таксама чорны, падаў з яго плячэй на крыж каня ледзь не па самую рэпіцу хваста. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząp ’хвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbiti ’рубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нашарэ́піць, нашэрэпіць ’натапырыць, наставіць’, нашэ‑ рёплены ’натапыраны’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у складзе якога ўзмацняльнае ‑ша‑ (< *šč < :*če) і рэпіць, параўн. рыпнуць ’лопнуць, трэснуць’, рэпіца ’кончык хваста’, гл. шарапенне ’ламачча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́каўка1, ма́кыўка ’плод маку, галоўка’, ’верхняя частка чаго-небудзь (галавы, купала царквы, гары’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Яшк., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), ’рэпіца ў каровы’ (пух., З нар. сл.), гарадоц. макавіца ’тс’ (Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з макавая галоўка. Да мак (гл.).

Ма́каўка2, макоўка ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (гом., Кіс., Ян.) утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з макаўка1 (гл.); параўн. укр. ма́ківка ’кветка маку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)