рэпертуа́рна-рэдакцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэпертуа́рна-рэдакцы́йны рэпертуа́рна-рэдакцы́йная рэпертуа́рна-рэдакцы́йнае рэпертуа́рна-рэдакцы́йныя
Р. рэпертуа́рна-рэдакцы́йнага рэпертуа́рна-рэдакцы́йнай
рэпертуа́рна-рэдакцы́йнае
рэпертуа́рна-рэдакцы́йнага рэпертуа́рна-рэдакцы́йных
Д. рэпертуа́рна-рэдакцы́йнаму рэпертуа́рна-рэдакцы́йнай рэпертуа́рна-рэдакцы́йнаму рэпертуа́рна-рэдакцы́йным
В. рэпертуа́рна-рэдакцы́йны (неадуш.)
рэпертуа́рна-рэдакцы́йнага (адуш.)
рэпертуа́рна-рэдакцы́йную рэпертуа́рна-рэдакцы́йнае рэпертуа́рна-рэдакцы́йныя (неадуш.)
рэпертуа́рна-рэдакцы́йных (адуш.)
Т. рэпертуа́рна-рэдакцы́йным рэпертуа́рна-рэдакцы́йнай
рэпертуа́рна-рэдакцы́йнаю
рэпертуа́рна-рэдакцы́йным рэпертуа́рна-рэдакцы́йнымі
М. рэпертуа́рна-рэдакцы́йным рэпертуа́рна-рэдакцы́йнай рэпертуа́рна-рэдакцы́йным рэпертуа́рна-рэдакцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МУРА́ШКА (Ларыса Фёдараўна) (н. 17.5.1951, Мінск),

бел. кампазітар. Скончыла Бел, кансерваторыю (1975, клас П.Падкавырава). З 1977 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1997 дацэнт), у 1978—88 адначасова рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Мін-ва культуры Беларусі. У яе творчасці пераважаюць камерна-інстр. і вак. жанры, музыка для дзяцей. Распрацоўвае розныя пласты нац. муз. фальклору. Сярод твораў; кантата «Замчышча» на словы Я.​Купалы, канцэрт для фп. з арк. (абодва 1975), «Званы Нямігі» для духавога аркестра (1995), санаты, сюіты, прэлюдыі і фугі для фп., саната-імправізацыя ў трох медытацыях (1990) для цымбалаў; камерна-інстр., у т. л. стр. квартэт (1979), «Драматычная паэма» для фагота і фп. (1993); цыкл «Жалейка» на словы Я.​Купалы для хору a cappella, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў.

Т.​Г.​Слабодчыкава.

т. 11, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТУКО́ЎСКІ (Мікалай Ягоравіч) (н. 12.9.1929, в. Калюціна Расонскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. драматург. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у Расонскім райкоме ЛКСМБ і раённай газеце. З 1952 у газ. «Звязда», на Бел. радыё, з 1964 гал. рэдактар рэпертуарна-рэд. калегіі Мін-ва культуры Беларусі, з 1966 уласны карэспандэнт, заг. Бел. аддзялення газ. «Известия». З 1993 у газ. «Рэспубліка», у 1995—98 кіраўнік літ. часткі Нац. т-ра імя Я.​Купалы. Друкуецца з 1950. Першая п’еса — камедыя-вадэвіль «Мужчына, будзь мужчынам!» (паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача, 1966). Шырокую вядомасць набылі яго сатыр. камедыі «Амністыя» (паст. т-рам імя Я.​Купалы, 1970; аднайм. кінафільм, 1982) і «Мудрамер» (паст. там жа, 1987; Дзярж. прэмія Беларусі 1988). Дынамічнасцю і займальнасцю сюжэта, праўдзівасцю і глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары вызначаюцца драмы «Тры дні і тры ночы» (паст. 1967), «Апошняя інстанцыя» (паст. Дзярж. рускім драм. т-рам, 1974), «Наследны прынц» (паст. пад назвай «Наследнік», 1976), «Паядынак» (паст. т-рам імя Я.​Коласа, 1984), «Бездань» (паст. т-рам імя Я.​Купалы, 1992), камедыя-фарс «Калізей» (паст. Магілёўскім абл. т-рам драмы і камедыі, 1992). У цэнтры п’ес востранадзённыя маральна-этычныя праблемы сучаснасці, пытанні выхавання моладзі, сямейных узаемаадносін. Аўтар камедыі «Зомбі, альбо «Мудрамер-два» (1998), п’ес «Сярэбраная табакерка» (паводле казкі З.​Бядулі, нап. 1998), «Беражыце эдэльвейсы» (паводле матываў «Альпійскай балады» В.​Быкава, нап. 1999), сцэнарыяў фільмаў: дакумент. «Мінск — горад-герой» (1974), «Імгненне перамогі» (1975), маст. «Сын старшыні» (1976), «Траянскі конь» (1980). Піша нарысы, эсэ, публіцыст. артыкулы (кн. «Чужая бяда», 1987).

Тв.:

П’есы. Мн., 1979;

Минск. М., 1982;

Мудрамер: Выбр. п’есы. Мн., 1989;

Апошняя інстанцыя. Мн., 1996.

С.​С.​Лаўшук.

М.Я.Матукоўскі.

т. 10, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)