рэ́перны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рэ́перны |
рэ́перная |
рэ́пернае |
рэ́перныя |
| Р. |
рэ́пернага |
рэ́пернай рэ́пернае |
рэ́пернага |
рэ́перных |
| Д. |
рэ́пернаму |
рэ́пернай |
рэ́пернаму |
рэ́перным |
| В. |
рэ́перны (неадуш.) рэ́пернага (адуш.) |
рэ́перную |
рэ́пернае |
рэ́перныя (неадуш.) рэ́перных (адуш.) |
| Т. |
рэ́перным |
рэ́пернай рэ́пернаю |
рэ́перным |
рэ́пернымі |
| М. |
рэ́перным |
рэ́пернай |
рэ́перным |
рэ́перных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
АБСАЛЮ́ТНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА,
тэмпература, якая адлічваецца ад абсалютнага нуля. У тэрмадынаміцы вызначана ў вобласці дадатных т-р, дзе працягваецца на +∞. Вымяраецца ў кельвінах. Асн. рэперны пункт шкалы абсалютная тэмпература — т-ра трайнога пункта вады. Параметр стану сістэмы многіх часціц, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры гэтым абсалютная тэмпература ўсіх яе макраскапічных падсістэм аднолькавая). Пры звычайных умовах у стане раўнавагі часціцы размеркаваны па энергіях так, што на высокіх узроўнях знаходзіцца менш часціц, чым на нізкіх (гл. Больцмана размеркаванне). Абсалютная тэмпература +∞ адпавядае раўнамернае размеркаванне часціц па ўсіх узроўнях энергіі, адмоўнай — т.зв. інверсная заселенасць узроўняў энергіі (на высокіх узроўнях больш часціц, чым на нізкіх). Таму лічаць, што з пунктам +∞ супадае пункт -∞, вышэй за якім знаходзіцца вобласць адмоўных т-р.
т. 1, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)