Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНО́ ((Renault) Луі) (21.5.1843, Атэн, Францыя — 8.2.1918),
французскі юрыст. Скончыў Дыжонскі (1861) і Парыжскі (1868) ун-ты. Праф.міжнар. права Парыжскага ун-та (1881). З 1880 адначасова дырэктар франц.дыпламат. архіва, з 1890 кансультаваў міністэрства замежных спраў Францыі на міжнар. канферэнцыях. У якасці эксперта ўдзельнічаў у Гаагскіх міжнар. канферэнцыях 1899 і 1907, адзін з распрацоўшчыкаў Гаагскіх канвенцый. Чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1907 (з Э.Манетам).
Да арт.«Рэно»: 1 — легкавы аўтамабіль «Рэно-Меган»; 2 — фургон «Рэно-Месенджэр В-120.45»; 3 — прычапны аўтапоезд з цягачом «Рэно-АЕ-Магнум».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭНО́»
(Renault S.A.),
аўтамабільны канцэрн Францыі. Засн. ў 1895 прадпрымальнікам Л.Рэно. У 2-ю сусв. вайну прадпрыемствы канцэрна знішчаны больш чым на 80%. У 1945 нацыяналізаваны, з 1990 акц.т-ва. З 1979 супрацоўнічае з канцэрнам «Вольва», у 1993 абедзве фірмы аб’ядналіся пад назвай «Рэно-Вольва-Атаматыў». Спецыялізуецца на выпуску легкавых і грузавых аўтамабіляў тыпу «Рэно» розных мадыфікацый і цягнікоў. Штаб-кватэра ў г. Булонь-Біянкур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭНО́»
(Renault),
сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў аднайм.франц. канцэрна. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1898, грузавыя — з 1980. Большасць мадэлей легкавых аўтамабіляў пярэднепрывадныя, маюць бензінавыя рухавікі магутнасцю ад 40 да 123 кВт, найб. скорасць ад 150 да 250 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння маюць рухавікі магутнасцю ад 36 да 390 кВт, поўную масу ад 1,31 да 40 т (аўтапаязды да 100 т). Пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў ад 17 да 165 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэно М. 10/640
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рэно з Кармона 1/296
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
renówka
ж.разм. аўтамабіль маркі “рэно”
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗЕРФЮ́С ((Zehrfuss) Бернар) (н. 20.10.1911, г. Анжэ, Францыя),
французскі архітэктар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Зазнаў уплывы А.Перэ і Ш.Э.Ле Карбюзье. Адзін з прадаўжальнікаў функцыяналізму 1920—30-х г. Пабудовы З.: у Парыжы — будынак ЮНЕСКА (1953—57), Нац. цэнтр прам-сці і тэхнікі (1958, абодва ў сааўт.); з-ды «Рэно» (1953, Флен, Іль-дэ-Франс); шматлікія грамадскія і жылыя збудаванні ў Парыжы, Гаўры, Туры, Тунісе і Алжыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМ’Е́НСКІ САБО́Р, сабор Нотр-Дам,
помнік гатычнай архітэктуры; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Ам’ен (Францыя) у 1220—88 паводле плана Рабера з Люзарша пры ўдзеле Тома і Рэно з Кармона. 3-нефавая базіліка з 3-нефавым трансептам, з 3 галерэямі і 2 вежамі. Даўж.гал. нефа 143 м, выш. 42,5 м. Бакавыя капэлы дабудоўваліся ў 1292—1376, драўляны шпіль над сяродкрыжжам — пасля 1528. Гатычная скульптура парталаў — 13—14 ст., у т. л. знакамітыя статуі «Міласцівы Бог» і «Залатая Багародзіца». У інтэр’еры скульптура 13—17 ст., вітражы 13—14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРО́ ((Barrault) Жан Луі) (8.9.1910, Ле-Везінэ, дэп. Івелін, Францыя — 22.1.1994),
французскі акцёр і рэжысёр. Вучыўся на курсах жывапісу ў Луўрскай школе (Парыж). З 1931 у драм. т-ры «Атэлье», адначасова вывучаў мастацтва пантамімы. Працаваў у т-ры «Камеды Франсэз» (1940—46). Разам з жонкай актрысай М.Рэно стварыў сваю трупу (1946), з якой паставіў «Гамлета» У.Шэкспіра, «Працэс» Ф.Кафкі, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (і выканаў ролю Трафімава). У 1959—68 узначальваў «Тэатр дэ Франс» (Парыж), дзе паставіў «Насарогаў» Э.Іанеска, «Маленькую пані Мальер» Ж.Ануя і інш. З 1935 здымаўся ў кіно («Дзеці райка», «Вялікае каханне Бетховена», «Фантастычная сімфонія», «Завяшчанне доктара Кардэлье»). Развіваў традыцыі мастацтва пантамімы. Аўтар успамінаў «Роздум пра тэатр» (1949).