рэмі́за

(фр. remise)

прыстасаванне ў ткацкіх станках для раздзялення нітак асновы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рэмі́за ’памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент’ (Скарбы). З польск. remiza ’дэпо’, параўн. таксама чэш., славац. remiza ’вазоўня. Крыніца — ням. Remíse ’тс’ < фр. remise ’тс’ (Махэк₂, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)