Рэкруцкая павіннасць 9/254

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэкруцкая павіннасць

т. 13, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэкру́тчына, -ы, ж.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: рэкруцкая воінская павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкру́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэкрута. Рэкруцкі набор. Рэкруцкая павіннасць. Рэкруцкія песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́круцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэ́круцкі рэ́круцкая рэ́круцкае рэ́круцкія
Р. рэ́круцкага рэ́круцкай
рэ́круцкае
рэ́круцкага рэ́круцкіх
Д. рэ́круцкаму рэ́круцкай рэ́круцкаму рэ́круцкім
В. рэ́круцкі (неадуш.) рэ́круцкую рэ́круцкае рэ́круцкія (неадуш.)
Т. рэ́круцкім рэ́круцкай
рэ́круцкаю
рэ́круцкім рэ́круцкімі
М. рэ́круцкім рэ́круцкай рэ́круцкім рэ́круцкіх

Іншыя варыянты: рэкру́цкі.

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэкру́тчына, ‑ы, ж.

Рэкруцкая павіннасць. Цяжкая салдацкая служба цару і рэкрутчына паслужылі паэтычным матэрыялам для многіх народных песень. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́крут, -а, М -руце, мн. -ы, -аў, м.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: салдат-навабранец.

Здаць у рэкруты (па воінскім абавязку). Пайсці ў рэкруты (па найме).

|| прым. рэкру́цкі, -ая, -ае.

Рэкруцкая павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкру́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэкру́цкі рэкру́цкая рэкру́цкае рэкру́цкія
Р. рэкру́цкага рэкру́цкай
рэкру́цкае
рэкру́цкага рэкру́цкіх
Д. рэкру́цкаму рэкру́цкай рэкру́цкаму рэкру́цкім
В. рэкру́цкі (неадуш.)
рэкру́цкага (адуш.)
рэкру́цкую рэкру́цкае рэкру́цкія (неадуш.)
рэкру́цкіх (адуш.)
Т. рэкру́цкім рэкру́цкай
рэкру́цкаю
рэкру́цкім рэкру́цкімі
М. рэкру́цкім рэкру́цкай рэкру́цкім рэкру́цкіх

Іншыя варыянты: рэ́круцкі.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВО́ІНСКАЯ ПАВІ́ННАСЦЬ,

устаноўлены законам абавязак насельніцтва несці ваенную службу ва ўзбр. сілах сваёй краіны. Упершыню воінская павіннасць уведзена ў 1798 у Францыі законам пад назвай «канскрыпцыя». З мэтаю стварэння масавай арміі да сістэмы воінскай павіннасці паступова перайшлі Прусія (1814—15), Аўстра-Венгрыя (1868), Расія (1874; да гэтага існавала рэкруцкая павіннасць), Італія (1875) і інш. дзяржавы. Вялікабрытанія і ЗША, дзе войскі камплектаваліся праз вярбоўку, уводзілі ўсеагульную воінскую павіннасць у час 1-й і 2-й сусв. войнаў. У СССР ваен. служба ажыццяўлялася на аснове абавязку воінскага. Гэты спосаб камплектавання ўзбр. сіл захаваўся і ў Рэспубліцы Беларусь.

т. 4, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)