рэклама́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Прэтэнзія на нізкую якасць тавараў з патрабаваннем пакрыцця страт.

На завод ідуць рэкламацыі.

|| прым. рэкламацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэклама́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рэклама́цыя
Р. рэклама́цыі
Д. рэклама́цыі
В. рэклама́цыю
Т. рэклама́цыяй
рэклама́цыяю
М. рэклама́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэклама́цыя ж., в разн. знач. реклама́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэкламацыя 9/253

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэклама́цыя, ‑і, ж.

Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЭКЛАМА́ЦЫЯ (ад лац. reclamatio пярэчанне, неадабрэнне),

абгрунтаваная прэтэнзія спажыўца (заказчыка) на выяўленыя недахопы ў атрыманай ад даўжніка (вытворцы, пастаўшчыка, падрадчыка) прадукцыі ці ў выкананай рабоце. Прад’яўляецца даўжніку, калі якасць ці колькасць тавару, выкананая работа не адпавядаюць умовам дагавора, парушаюцца тэрміны пастаўкі тавару або парадак плацяжоў. Паслядоўнасць афармлення і прад’яўлення Р. ўстанаўліваецца пры заключэнні дагавора. Р. можа патрабаваць ліквідаваць выяўленыя недахопы, знізіць цану, замяніць дэфектны выраб ці кампенсаваць прычыненыя спажыўцу (заказчыку) страты.

т. 13, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэклама́цыя ж. юрыд., камерц. Beánstandung f -, -en, Reklamatión f -, -en;

прад’яўля́ць рэклама́цыю на што-н. reklamíeren vt, (gégen A) Éinspruch erhében*, beeánstanden vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэклама́цыя

(лац. reclamatio = пярэчанне, неадабрэнне)

прэтэнзія пакупніка, заява з патрабаваннем пакрыць расходы і аплаціць страты з прычыны дрэннай якасці прысланага тавару, прадукту, машыны і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэклама́цыя

(лац. reclamatio = пярэчанне, неадабрэнне)

заява пакупніка з патрабаваннем пакрыць расходы і аплаціць страты з прычыны дрэннай якасці прысланага тавару.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

реклама́ция книжн., торг. рэклама́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)