рэкагнасцыро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рэкагнасцыро́ўка
Р. рэкагнасцыро́ўкі
Д. рэкагнасцыро́ўцы
В. рэкагнасцыро́ўку
Т. рэкагнасцыро́ўкай
рэкагнасцыро́ўкаю
М. рэкагнасцыро́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэкагнасцыро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

1. Разведка для атрымання звестак аб праціўніку, якая праводзіцца асабіста камандзірам і афіцэрамі штабоў перад будучымі баявымі дзеяннямі.

2. Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных работ.

|| прым. рэкагнасцыро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкагнасцыро́ўка ж., воен., геод. рекогносциро́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэкагнасцыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкагнасцыраваць; разведка, агляд, абследаванне. Рэкагнасцыроўка мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэкагнасцыроўка (ваен.) 9/251

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рэкагнасцыроўка (геадэз.) 9/251

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭКАГНАСЦЫРО́ЎКА (ням. Rekognoszierung ад лац. recoqnosco аглядваю, абследую),

1) візуальнае вывучэнне праціўніка і мясцовасці. Праводзіцца перад прыняццем камандзірам рашэння на бой (аперацыю), у ходзе перамяшчэння і размяшчэння войск і інш.; у мірны час — пры падрыхтоўцы і правядзенні вучэнняў, манеўраў. На Р. вызначаюцца маршруты і сродкі перамяшчэння, пункты прыпынкаў, арганізацыя аховы і інш. 2) Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных (топагеадэзічных) работ.

У.​І.​Грынюк.

т. 13, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэкагнасцыро́ўка ж. вайск., геад. Rekognoszíerung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэкагнасцыро́ўка

(ням. Rekognoszierung, ад лац. recognoscere = разглядаць)

разведка, агляд, абследаванне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рекогносциро́вка воен., геод. рэкагнасцыро́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)