рэйту́зы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. рэйту́зы
Р. рэйту́заў
Д. рэйту́зам
В. рэйту́зы
Т. рэйту́замі
М. рэйту́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэйту́зы, -аў.

1. Доўгія, вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).

Кавалерскія р.

2. Доўгія жаночыя або дзіцячыя вузкія трыкатажныя штаны.

Шарсцяныя р.

|| прым. рэйту́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэйту́зы, -заў ед. нет рейту́зы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэйту́зы, ‑аў; адз. няма.

1. Вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).

2. Жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

[Ад ням. Reithosen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйту́зы

(ням. Reithosen)

1) вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды);

2) жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рэйту́зы ’вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды)’ (ТСБМ). З польск. rajtuzy ’тс’ < ням. Reithosen ’тс’ < reiten ’ездзіць на кані’ і Hose ’штаны’ (Брукнер, 453).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рейту́зы рэйту́зы, -заў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rajtuzy

мн. рэйтузы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Rithose

f -, -n рэйту́зы, галіфл

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hose1 [həʊz] n. (pl. hose)

1. BrE рука́ў, кішка́ (для палівання); шланг, брандспо́йт

2.

1) панчо́шныя вы́рабы; трыката́жная бялі́зна

2) панчо́хі; шкарпэ́ткі «гольф»

3. рэйту́зы; ласі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)