РЭЙТ, Рыд (Rejt, Reid) Бенядзікт (1451—1534), чэшскі архітэктар, прадстаўнік эпохі позняй готыкі. Прыдворны архітэктар караля Уладзіслава II. Асн. работы: «Уладзіслаўская» зала (1486—1502), «Кавалерыйская» лесвіца (каля 1500), т.зв. Людвікава крыло (1501—09) каралеўскага палаца, вежы Белая, Чорная, Далібарка і Мігулка (канец 15 ст.) у Пражскім Градзе; сабор св. Барбары ў г. Кутна-Гора (1512—47), палац у г. Блатна (1523—30), замак у Забкавіцы (Польшча; 1523—32). Удзельнік перабудовы Пражскага Града (1487—1511).
т. 13, с. 567
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прайм-рэ́йт
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прайм-рэ́йт |
прайм-рэ́йты |
| Р. |
прайм-рэ́йта |
прайм-рэ́йтаў |
| Д. |
прайм-рэ́йту |
прайм-рэ́йтам |
| В. |
прайм-рэ́йт |
прайм-рэ́йты |
| Т. |
прайм-рэ́йтам |
прайм-рэ́йтамі |
| М. |
прайм-рэ́йце |
прайм-рэ́йтах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)