Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэзервуа́рны
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
рэзервуа́рны
рэзервуа́рная
рэзервуа́рнае
рэзервуа́рныя
Р.
рэзервуа́рнага
рэзервуа́рнай рэзервуа́рнае
рэзервуа́рнага
рэзервуа́рных
Д.
рэзервуа́рнаму
рэзервуа́рнай
рэзервуа́рнаму
рэзервуа́рным
В.
рэзервуа́рны (неадуш.) рэзервуа́рнага (адуш.)
рэзервуа́рную
рэзервуа́рнае
рэзервуа́рныя (неадуш.) рэзервуа́рных (адуш.)
Т.
рэзервуа́рным
рэзервуа́рнай рэзервуа́рнаю
рэзервуа́рным
рэзервуа́рнымі
М.
рэзервуа́рным
рэзервуа́рнай
рэзервуа́рным
рэзервуа́рных
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАЛАШЧАЦІ́НКАВЫЯ ЧЭ́РВІ, алігахеты (Oligochaeta),
клас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. Каля 27 сям., больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць у глебе, прэсных вадаёмах, каля 200 відаў марскія. На Беларусі 8 сям., больш за 60 відаў. Найб. трапляюцца дэндрабена васьмігранная (Dendrobaena octaedra), малы чырв. чарвяк (Lumbricus rubellus), наіда зменлівая, або змейка вадзяная зменлівая (Nais variabilis), стылярыя азёрная (Stylaria lacustris), трубачнік звычайны (Tubifex tubifex), шчацінкабрух празрысты (Chaetogaster diaphanus), эаласома гемпрыхава (Aeolosoma hemprichi), энхітрэус белы (Enchytraeus albus). Удзельнічаюць у мулаўтварэнні і мінералізацыі асадкаў у прэсных вадаёмах, уплываюць на структуру глеб, садзейнічаюць самаачышчэнню вадаёмаў. Некаторыя — прамежкавыя і рэзервуарныя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў дзікіх і свойскіх жывёл; корм для рыб, птушак, землярыек, кратоў і інш.
Даўж. ад 0,5 мм да 3 м. Цела цыліндрычнае, злёгку сплошчанае або чатырохграннае, складаецца з 5—600 членікаў (сегментаў), на кожным з іх (акрамя ротавага) 4 пучкі шчацінак рознай формы. Кормяцца пераважна расліннымі рэшткамі, ёсць драпежнікі і эктапаразіты. Пераважна гермафрадыты, некаторым уласціва бясполае і вегетацыйнае размнажэнне. Яйцы развіваюцца ў кокане. Развіццё прамое. Здольныя да рэгенерацыі. Гл. таксама Дажджавыя чэрві, Кольчатыя чэрві.