рэзерва́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У ЗША і некаторых іншых краінах: тэрыторыя для пасялення абарыгенаў краіны.

Р. індзейцаў.

|| прым. рэзервацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзерва́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэзерва́цыя рэзерва́цыі
Р. рэзерва́цыі рэзерва́цый
Д. рэзерва́цыі рэзерва́цыям
В. рэзерва́цыю рэзерва́цыі
Т. рэзерва́цыяй
рэзерва́цыяю
рэзерва́цыямі
М. рэзерва́цыі рэзерва́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэзерва́цыя ж., в разн. знач. резерва́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзерва́цыя, ‑і, ж.

1. У Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі — месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва.

2. Захаванне чаго‑н. у рэзерве.

[Ад лац. reservare — захоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзервацыя

т. 13, с. 558

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэзерва́цыя

(лац. reservatio = зберажэнне)

1) месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва краіны; існуюць у Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы і Аўстраліі;

2) месца часовага скаплення некаторых жывёл (напр. саранчы), звязанага з цыклам развіцця дадзенага тыпу;

3) захаванне чаго-н. у рэзерве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзерва́цыя

(лац. reservatio = зберажэнне)

месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва краіны (існуюць у Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэзерва́т м., рэзерва́цыя ж. Reservatin [-vɑ-] f -, -en, Reservt [-v-] n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

резерва́ция рэзерва́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

reservation [ˌrezəˈveɪʃn] n.

1. папярэ́дні зака́з; рэзервава́нне;

make a reservation забрані́раваць ме́сца

2. таксама reserve рэзерва́цыя;

Indian reservation індзе́йская рэзерва́цыя

3. агаво́рка;

without reservations без агаво́рак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)