рэ́згіны
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
рэ́згіны |
| Р. |
рэ́згін |
| Д. |
рэ́згінам |
| В. |
рэ́згіны |
| Т. |
рэ́згінамі |
| М. |
рэ́згінах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рэ́згіны, -гін.
Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.
|| прым. рэ́згінны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́згіны ед. нет приспособле́ние для но́ски се́на, соло́мы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэ́згіны, ‑гін; адз. няма.
Прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да кепскага хлява. Чарнышэвіч. Шурка пачаў хадзіць па сена не з рэзгінамі, а з дзяругай. Брыль. Пад павеццю конь скуб з рэзгін сена. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́згіны ’прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), рэ́дзгіні (З нар. сл., Сл. ПЗБ, Сцяшк. МГ), рэ́звіны (Нас., Юрч., Ян.), рэ́згіні (Сцяшк. МГ), рэ́зьвіны (Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, Янк. Мат.), рэ́зкі (Шатал.), рэ́зьгіны (Касп., Шат., Янк. Мат.), рэ́зіні, рэ́зьбіны, ре́звілі, рэ́звы, рэцькавіны, рэ́ськіны, рэ́цкліны, рэ́цкі (ДАБМ, камет. 826), рэ́згінь (Маш.), разгі́ны (Сл. ПЗБ), рэзгіны ’воз з шырокімі драбінамі для перавозкі сена, саломы’ (Сл. ПЗБ), ’вязанка’ (Яруш. 45). Сюды ж рэ́згіна ’ануча’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). З літ. rêzginės ’тс’ ад rèzgti ’плесці’ (Фасмер, 3, 461; Лаўчутэ, Балтизмы, 22).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́звіны (розьвіны) ’рэзгіны — прылада для нашэння сена, саломы’ (Касп.; ушац., Нар. сл.; талач., Шатал.; шум., Сл. ПЗБ; ДАБМ, камент., 826). Да рэзгіны (гл.). Не выключаны ўплыў лексемы розвальні 1 (гл.). Параўн. таксама ро́звальні 2, розвы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́зьва ’рэдкая тканіна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Ад рэдкі (гл.) пад уплывам рэзгіны (рэзьвіны): рэдзіва < *рэдзьва < рэзьва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рас́кілі ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (драг., ДАБМ, камент.). Дээтымалагізацыя ў выніку трансфармацыі пры засваенні ў гаворцы балтыйскага запазычання, адлюстраванага ў літаратурнай мове як рэ́згіны (гл.), а ў дыялектах вядомага ў вялікай колькасці варыянтаў, гл. ЛА, 2, 104; Лаўчутэ, Балтизмы, 21–22; Анікін, Опыт, 265. Магчымы ўплыў тэрытарыяльна і семантычна блізкага раскі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распасце́рці, ‑стру, ‑стрэш, ‑стрэ; ‑стром, ‑страце; пр. распасцёр, ‑сцерла; зак., што.
1. Шырока раскінуць, развесці (рукі, крылы). Калі мы рушылі да дзвярэй, гаспадыня засланіла іх сабой і распасцерла рукі. Няхай. Шпак каменем паляцеў уніз, каля зямлі распасцёр крыл[ы] і сеў на сук. Пальчэўскі.
2. Роўна, свабодна раскласці на дастатковай плошчы. Генерал распасцёр сцяг на стале, пагартаў дакументы, і, змахнуўшы слязу са шчакі, моўчкі, з парывам абняў Зянона Лапіча. М. Ткачоў. [Іллюк] адчыніў ток. Распасцёр рэзгіны ля застаронка. Калюга.
3. перан.; на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго‑н., ахапіўшы большае кола прадметаў, з’яў. Распасцерці сваю ўладу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́зкі 1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.
Рэ́зкі 2 ’вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́ ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)