рэзанансныя часціцы

т. 13, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэзана́нсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэзана́нсны рэзана́нсная рэзана́нснае рэзана́нсныя
Р. рэзана́нснага рэзана́нснай
рэзана́нснае
рэзана́нснага рэзана́нсных
Д. рэзана́нснаму рэзана́нснай рэзана́нснаму рэзана́нсным
В. рэзана́нсны (неадуш.)
рэзана́нснага (адуш.)
рэзана́нсную рэзана́нснае рэзана́нсныя (неадуш.)
рэзана́нсных (адуш.)
Т. рэзана́нсным рэзана́нснай
рэзана́нснаю
рэзана́нсным рэзана́нснымі
М. рэзана́нсным рэзана́нснай рэзана́нсным рэзана́нсных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́дзерна-рэзана́нсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́дзерна-рэзана́нсны я́дзерна-рэзана́нсная я́дзерна-рэзана́нснае я́дзерна-рэзана́нсныя
Р. я́дзерна-рэзана́нснага я́дзерна-рэзана́нснай
я́дзерна-рэзана́нснае
я́дзерна-рэзана́нснага я́дзерна-рэзана́нсных
Д. я́дзерна-рэзана́нснаму я́дзерна-рэзана́нснай я́дзерна-рэзана́нснаму я́дзерна-рэзана́нсным
В. я́дзерна-рэзана́нсны я́дзерна-рэзана́нсную я́дзерна-рэзана́нснае я́дзерна-рэзана́нсныя
Т. я́дзерна-рэзана́нсным я́дзерна-рэзана́нснай
я́дзерна-рэзана́нснаю
я́дзерна-рэзана́нсным я́дзерна-рэзана́нснымі
М. я́дзерна-рэзана́нсным я́дзерна-рэзана́нснай я́дзерна-рэзана́нсным я́дзерна-рэзана́нсных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ма-рэзана́нсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́ма-рэзана́нсны га́ма-рэзана́нсная га́ма-рэзана́нснае га́ма-рэзана́нсныя
Р. га́ма-рэзана́нснага га́ма-рэзана́нснай
га́ма-рэзана́нснае
га́ма-рэзана́нснага га́ма-рэзана́нсных
Д. га́ма-рэзана́нснаму га́ма-рэзана́нснай га́ма-рэзана́нснаму га́ма-рэзана́нсным
В. га́ма-рэзана́нсны (неадуш.)
га́ма-рэзана́нснага (адуш.)
га́ма-рэзана́нсную га́ма-рэзана́нснае га́ма-рэзана́нсныя (неадуш.)
га́ма-рэзана́нсных (адуш.)
Т. га́ма-рэзана́нсным га́ма-рэзана́нснай
га́ма-рэзана́нснаю
га́ма-рэзана́нсным га́ма-рэзана́нснымі
М. га́ма-рэзана́нсным га́ма-рэзана́нснай га́ма-рэзана́нсным га́ма-рэзана́нсных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абме́нна-рэзана́нсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абме́нна-рэзана́нсны абме́нна-рэзана́нсная абме́нна-рэзана́нснае абме́нна-рэзана́нсныя
Р. абме́нна-рэзана́нснага абме́нна-рэзана́нснай
абме́нна-рэзана́нснае
абме́нна-рэзана́нснага абме́нна-рэзана́нсных
Д. абме́нна-рэзана́нснаму абме́нна-рэзана́нснай абме́нна-рэзана́нснаму абме́нна-рэзана́нсным
В. абме́нна-рэзана́нсны (неадуш.)
абме́нна-рэзана́нснага (адуш.)
абме́нна-рэзана́нсную абме́нна-рэзана́нснае абме́нна-рэзана́нсныя (неадуш.)
абме́нна-рэзана́нсных (адуш.)
Т. абме́нна-рэзана́нсным абме́нна-рэзана́нснай
абме́нна-рэзана́нснаю
абме́нна-рэзана́нсным абме́нна-рэзана́нснымі
М. абме́нна-рэзана́нсным абме́нна-рэзана́нснай абме́нна-рэзана́нсным абме́нна-рэзана́нсных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магні́тна-рэзана́нсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магні́тна-рэзана́нсны магні́тна-рэзана́нсная магні́тна-рэзана́нснае магні́тна-рэзана́нсныя
Р. магні́тна-рэзана́нснага магні́тна-рэзана́нснай
магні́тна-рэзана́нснае
магні́тна-рэзана́нснага магні́тна-рэзана́нсных
Д. магні́тна-рэзана́нснаму магні́тна-рэзана́нснай магні́тна-рэзана́нснаму магні́тна-рэзана́нсным
В. магні́тна-рэзана́нсны (неадуш.)
магні́тна-рэзана́нснага (адуш.)
магні́тна-рэзана́нсную магні́тна-рэзана́нснае магні́тна-рэзана́нсныя (неадуш.)
магні́тна-рэзана́нсных (адуш.)
Т. магні́тна-рэзана́нсным магні́тна-рэзана́нснай
магні́тна-рэзана́нснаю
магні́тна-рэзана́нсным магні́тна-рэзана́нснымі
М. магні́тна-рэзана́нсным магні́тна-рэзана́нснай магні́тна-рэзана́нсным магні́тна-рэзана́нсных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АНТЫФЕРАМАГНІ́ТНЫ РЭЗАНА́НС,

рэзкае павелічэнне паглынання энергіі электрамагнітных хваляў, што праходзяць праз антыферамагнетык, пры пэўных (рэзанансных) значэннях частаты і напружанасці прыкладзенага магн. поля; разнавіднасць электроннага магнітнага рэзанансу.

Пры антыферамагнітным рэзанансе ўзбуджаюцца рэзанансныя ўзаемна звязаныя ваганні вектараў намагнічанасці магн. падрашотак антыферамагнетыка адносна ўзаемнага размяшчэння і адносна напрамку прыкладзенага поля. Частата гэтых ваганняў вызначаецца значэннем эфектыўных магн. палёў, што ўздзейнічаюць на магн. моманты падрашотак (поле абменнага ўзаемадзеяння падрашотак, поле магн. анізатрапіі, вонкавае статычнае магн. поле). Антыферамагнітны рэзананс дае магчымасць выявіць значэнні эфектыўных магн. палёў у антыферамагнетыках, іх структуру і інш. ўласцівасці.

т. 1, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЦІ́ЛЬНЫЯ ВАГА́ННІ,

механічныя ваганні, пры якіх пругкія элементы канструкцый зведваюць дэфармацыю кручэння. Напр., гарманічны рух круцільнага маятніка. Выяўляюцца таксама ў машынах з пераменнай нагрузкай на вярчальны вал, напр., поршневых рухавіках, турбінах, генератарах, сілавых перадачах трансп. машын.

К. в. круцільнага маятніка выкарыстоўваюцца ў розных фіз. прыладах, напр., для вызначэння модуля пругкасці пры зруху, каэфіцыентаў унутр. трэння. У канструкцыях механізмаў і машын К. в. звычайна адмоўная з’ява — пры супадзенні частаты ваганняў, што ўзнікаюць, з адной з частот, напр., сілавой перадачы, выяўляюцца рэзанансныя К. в. (гл. Рэзананс), якія вядуць да разбурэння машыны. Гл. таксама Флатэр.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРМА́ЛЬНЫЯ ВАГА́ННІ,

уласныя (свабодныя) гарманічныя ваганні лінейных дынамічных сістэм з пастаяннымі параметрамі, дзе адсутнічаюць страты энергіі ці яе прыток ад знешніх крыніц. Характарызуюцца пэўным значэннем частаты, з якой вагаюцца элементы сістэмы, і формай (размеркаваннем амплітуд і фаз па элементах сістэмы).

Дыскрэтныя сістэмы, якія складаюцца з Ν звязаных гарманічных асцылятараў (напр., мех. маятнікаў, вагальных контураў), маюць роўна Ν Н.в. Размеркаваныя сістэмы (напр., струна, мембрана, рэзанатар) маюць бясконцае злічонае мноства Н.в. Адвольны свабодны рух сістэмы можна выявіць як суперпазіцыю Н.в., а поўная энергія руху распадаецца на суму парцыяльных энергій асобных Н.в. Пры знешнім узбуджэнні сістэмы Н.в. ў значнай ступені вызначаюць яе рэзанансныя ўласцівасці (гл. Рэзананс).

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЙТРО́ННАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я,

раздзел ядзернай фізікі, у якім даследуюцца структура высокаўзбуджаных станаў атамных ядраў (нейтронныя рэзанансныя станы) і механізм працякання ядз. рэакцый на павольных нейтронах (састаўное ядро, прамыя працэсы, механізм уваходных станаў).

Тэарэт. асновай Н.с. стала мадэль працякання ядзерных рэакцый з утварэннем доўгажывучага прамежкавага састаўнога ядра (прапанавана Н.​Борам). Матэм. апарат мадэлі састаўнога ядра грунтуецца на формуле Брэйта—Вігнера, якая апісвае рэзанансы ў сячэнні ўзаемадзеяння павольных нейтронаў з ат. ядрамі. Метадамі Н.с. вызначаюць поўныя і парцыяльныя сячэнні ўзаемадзеяння нейтронаў з ат. ядрамі. Даследаванні вядуцца на ўзорах з прыроднай сумессю ізатопаў і на раздзеленых узорах. Даныя Н.с. складаюць навук. аснову рэактарабудавання, ядз. энергетыкі, шэрагу дастасаванняў нейтроннай фізікі ў радыебіялогіі, медыцыне і інш.

Э.​А.​Рудак.

т. 11, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)