рэзана́нс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рэзана́нс
Р. рэзана́нсу
Д. рэзана́нсу
В. рэзана́нс
Т. рэзана́нсам
М. рэзана́нсе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэзана́нс, -у, м.

1. З’ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спец.).

Р. токаў.

Аптычны р.

2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі.

Кіназала дае добры р.

3. перан. Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх.

Прамова атрымала шырокі грамадскі р.

|| прым. рэзана́нсны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзана́нс, -су м., в разн. знач. резона́нс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзана́нс, ‑у, м.

1. Спец. Узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой.

2. Здольнасць павялічваць сілу і працягласць гукаў, уласцівая некаторым памяшканням, прасторы. Кінавала дае добры рэзананс.

3. перан. Водгук, водгаласак. Кніга выклікала пэўны грамадскі рэзананс. Бугаёў. Каб Яраш і Шыковіч былі людзі звычайныя, вядомыя толькі ў сваіх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не мела б такога рэзанансу. Шамякін.

[Фр. résonance ад лац. resono — адгукваюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэзананс 1/130, 311, 343; 2/160, 538; 3/68, 69, 196; 4/326, 365; 7/125; 9/245—246; 10/422, 464; 11/446, 447

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЗАНА́НС (франц. resonance ад лац. resono адгукаюся),

рэзкае павелічэнне амплітуды ўсталяваных вымушаных ваганняў пры набліжэнні частаты знешняга гарманічнага ўздзеяння да частаты аднаго з уласных ваганняў сістэмы. Праяўляецца ў розных вагальных сістэмах: механічных (маятнік), электрычных (вагальны контур), акустычных (мембрана, струна) і інш.

Пры Р. магутнасць, якая перадаецца вагальнай сістэме знешняй гарманічнай сілай, дасягае максімуму, што вядзе да павелічэння амплітуды ваганняў у залежнасці ад уласцівасцей самой сістэмы (значэнне каэфіцыента затухання і інш.). З тэорыі гарманічных ваганняў вынікае, што пры імкненні каэфіцыента затухання да нуля амплітуда вымушаных ваганняў павінна імкнуцца да бясконцасці, аднак такая экстрапаляцыя няправільная, таму што з павелічэннем амплітуды ваганні перастаюць быць гарманічнымі (малымі). Вывучэнне заканамернасцей Р. неабходнае і для таго, каб пазбегнуць непажаданых вынікаў рэзкага павелічэння амплітуды ваганняў (напр., разбурэнне тэхн. канструкцый, узнікненне звыштокаў у радыё- і эл.-тэхн. прыладах, зніжэнне якасці апрацоўкі дэталей ад вібрацыі станкоў і інш.). З’ява Р. ўлічваецца ў буд-ве, электра- і радыётэхніцы, электроніцы і інш. Гл. таксама Мёсбаўэра эфект, Электронны парамагнітны, рэзананс, Ядзерны магнітны рэзананс.

А.​І.​Болсун.

т. 13, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэзана́нс

(фр. résonance, ад лац. resonere = адгукацца)

1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой;

2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням;

3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзана́нс

(фр. résonance, ад лац. resonans = які дае водгук)

1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела намаганнямі другога з той жа частатой;

2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням (напр. зала мае добры р.);

3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

га́ма-рэзана́нс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. га́ма-рэзана́нс
Р. га́ма-рэзана́нсу
Д. га́ма-рэзана́нсу
В. га́ма-рэзана́нс
Т. га́ма-рэзана́нсам
М. га́ма-рэзана́нсе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ферамагнітны рэзананс 10/564

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)