Рэжысёрскае мастацтва 9/245; 10/14, 368

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЖЫСЁРСКАЕ МАСТА́ЦТВА.

рэжысура, мастацтва ствараць гарманічна цэласнае відовішча, якое вызначаецца пэўным маст. адзінствам (спектакль, кінафільм, тэлефільм і інш.).

У тэатры рэжысёр паводле сваёй творчай задумы кіруе работай усіх удзельнікаў пастаноўкі (акцёраў, сцэнографа, кампазітара і інш.), знітоўвае ўсе элементы спектакля і падпарадкоўвае іх раскрыццю ідэйна-маст. сутнасці драм. твора. Рэжысёрская задума ўключае ідэйнае вытлумачэнне (інтэрпрэтацыю) п’есы, вызначэнне яе жанру, стылю і адпаведна манеру акцёрскага выканання, характарыстыку персанажаў, вырашэнне спектакля ў часе і прасторы (тэмп, рытм, мізансцэны, арганізацыя сцэнічнай пляцоўкі), а таксама прынцыпы маст. афармлення спектакля (з мастаком і кампазітарам). У залежнасці ад асаблівасцей п’есы, яе тэмы, ідэі, жанру, стылю і інш. вынікае форма спектакля. Гал. сфера дзейнасці ў Р.м. — работа рэжысёра з акцёрам на рэпетыцыі над увасабленнем пастановачнай задумы спектакля. Адносіны паміж рэжысёрам і акцёрам у працэсе работы маюць характар творчага ўзаемадзеяння. Р.м. прайшло шлях ад спалучэння ў адной асобе драматурга, выканаўцы і рэжысёра да трансфармацыі рэжысёра як асн. творчага інтэрпрэтатара і арганізатара сцэн. твора.

Р.м. ў сучасным разуменні ўзнікла ў канцы 19 ст. і звязана з дзейнасцю рэжысёраў Л.​Кронека, О.​Брама, М.​Райнгарта (Германія), А.​Антуана (Францыя), Г.​Крэга (Вялікабрытанія) і інш., якія імкнуліся да ўзнаўлення на сцэне «кавалка жыцця», ансамбля. Дынамічнаму развіццю Р.м. садзейнічалі вял. рус. рэжысёры К.​Станіслаўскі (гл. Станіслаўскага сістэма), У.​Неміровіч-Данчанка (стваральнік школы рэжысёрскага і акцёрскага майстэрства), У.​Меерхольд (прынцыпы ўмоўнага т-ра, біямеханіка, адкрытая паліт. тэндэнцыёзнасць тэндэнцыйнасць*, эксперыменты ў форме спектакля і г.д.), Я.​Вахтангаў (сінтэз рэжысёрскіх пошукаў Станіслаўскага і Меерхольда), А.​Таіраў (імкненне да арган. суіснавання ўсіх элементаў сцэн. мастацтва: слова, спеваў, пантамімы, танца і г.д.). Пад уплывам іх творчых ідэй працавалі рэжысёры Ж.​Капо, Ш.​Дзюлен, Л.​Жувэ (Францыя), М.​Валенцін (Германія), Ю.​Астэрва, Л.​Шылер (Польшча), Э.​Бурыян (Чэхія), Е. Ле Гальен (ЗША) і інш. Новы творчы імпульс Р.м. дала творчасць Б.​Брэхта, які стварыў тэорыю эпічнага т-ра. Рэжысёрскім пазіцыям Брэхта блізкія Ж.​Вілар, Ж.​Баро (Францыя), П.​Брук (Вялікабрытанія), Дж.​Стрэлер (Італія) і інш. Прынцыпы Р.м. ў рас. т-ры 2-й пал. 20 ст. развівалі і развіваюць М.​Акімаў, М.​Ахлопкаў, А.​Васільеў, А.​Дзікі, Л Додзін, Ю.​Завадскі, Б.​Захава, М.​Захараў, М.​Кнебель. А.​Лабанаў, Ю.​Любімаў, А.​Папоў, Р.​Сіманаў, Г.​Таўстаногаў, Л.​Хейфіц, А.​Эфрас, А.​Яфрэмаў і інш.

На Беларусі ў нар. т-ры (паказах скамарохаў, батлейкі, нар. драмы) своеасаблівым рэжысёрам была нар. традыцыя, якой прытрымліваліся ўсе ўдзельнікі прадстаўленняў. Станаўленне Р.м. звязана з тэатр. дзейнасцю ў 1840—50-я г. В.​Дуніна-Марцінкевіча (гл. Дуніна-Марцінкевіча тэатр), у 1-й пал. 20 ст. з творчасцю І.​Буйніцкага, А.​Бурбіса, Ф.​Ждановіча, У.​Фальскага. Яны апіраліся на нар. тэатр. традыцыі: стваралі сінт. па характары паказы, у якіх шырока выкарыстоўвалі муз. і харэагр. нар. творчасць; іх спектаклі вызначаліся моцным нац. каларытам, жыццёвай верагоднасцю, дакладнасцю нар. характараў і побыту. Традыцыі бел. нар. т-ра, Першай бел. трупы Буйніцкага прадаўжалі Ждановіч і У.​Галубок. Параўнальна вял. ўвагу яны аддавалі раскрыццю сац. зместу твора, яго ідэйна-маст. гучанню, імкнуліся да больш глыбокай псіхал. распрацоўкі вобразаў. Прыкметна паўплывала на развіццё бел. Р.м. сістэма Станіслаўскага. Традыцыі рус. рэаліст. школы з прынцыпамі бел. нар. т-ра спалучаў у сваёй творчасці Е.​Міровіч, які ўмела садзейнічаў раскрыццю творчай індывідуальнасці акцёра. Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся акцёрскім ансамблем, пластычнай выразнасцю і рэжысёрскім вынаходніцтвам, стыліст. своеасаблівасцю і адзінствам, дакладна распрацаванымі масавымі сцэнамі. У канцы 1920—30-я г. паявіліся рэжысёры, творчасць якіх вызначыла асаблівасці бел. Р.м. наступных гадоў. Глыбіня думкі, вострая форма, лаканізм выразных сродкаў, лірызм уласцівы рэжысуры М.​Міцкевіча. Адчуванне сучаснасці, эмацыянальнасць і рамантычная афарбоўка — адметныя рысы рэжысуры К.​Саннікава. Яркая відовішчнасць, тэатральнасць, майстэрства сцэн. кампазіцыі характэрны рэжысуры Л.​Літвінава. Уклад у развіццё Р.м. зрабілі А.​Аркадзьеў, Дз.​Арлоў, Ю Арынянскі, Г.​Волкаў, В.​Галаўчынер, М.​Зораў, М.​Кавязін, С.​Казіміроўскі, У.​Кумельскі, Н.​Лойтар, Л.​Мазалеўская, У.​Маланкін, А.​Міронскі, І.​Папоў, В.​Пацехін, М.​Рафальскі, Л.​Рахленка, В.​Рэдліх, А.​Скібнеўскі, М.​Співак, А.​Струнін, С.​Уладычанскі, В.​Фёдараў, Ю.​Шчарбакоў, Б.​Эрын. Р.м. 1970—90-х г. характарызуецца ў пэўнай ступені абнаўленнем тэатр. выразных сродкаў, імкненнем да філасофска-абагульненай задумы спектакля і трактоўкі характараў, да сцэн. метафарычнасці, асацыятыўнасці. Пераемнасць творчых традыцый, пошукі сучаснага стылю характэрны для лепшых спектакляў Р.​Баравіка (акрэсленасць грамадскай пазіцыі і глыбокая распрацоўка сцэн. характараў), У.​Караткевіча (сацыяльна-паліт. распрацоўка матэрыялу п’есы, удумлівая работа з акцёрам), Б.​Луцэнкі (пошук новых выразных магчымасцей драматургічнага матэрыялу п’есы і імкненне іх спалучыць з сучаснымі эксперыментальнымі пошукамі Р.м.), В.​Раеўскага (канцэптуальныя падыходы да з’яў сучаснасці і выяўленне іх у яркай сцэн. форме), В.​Мазынскага (імкненне ўзнавіць прынцыпы нар. т-ра з улікам сучасных тэатр. навацый), В.​Баркоўскага (эксперыменты ў галіне формы і зместу спектакля), А.​Андросіка (наследаванне традыцый рус. Р.м.), В.​Катавіцка, Р.​Таліпава (імкненне асвоіць прынцыпы сучаснага зах.-еўрап. Р.м.) і інш. Рэжысёрскія кадры рыхтуюць Бел. дзярж. АМ і Бел. ун-т культуры.

У кіно рэжысёр узначальвае творчы і вытворчы працэс па стварэнні фільма. Ён вызначае паводле сцэнарыя ідэйна-маст. задуму фільма і даводзіць яго да цэласнага ўвасаблення, кіруе сумеснай работай акцёраў, аператара, мастака, кампазітара і інш. удзельнікаў пастаноўкі.

У кіно Р.м. зарадзілася ў пач. 20 ст. У зах. кінематографе ў розныя часы высокім узроўнем вызначалася Р.м. Л.​Буньюэля (Іспанія), Ж.​Л.​Гадара, Л.​Дэлюка, Р.​Клера, Ф.​Лежэ. Ж.​Мельеса, А.​Рэне, Ж.​Рэнуара, Ф.​Труфо (Францыя); Д.​Грыфіта, Т.​Інса, Ф.​Капры, Ф.​Ф.​Копалы. С.​Крамера, С.​Кубрыка, Дж.​Лукаса, Э.​Портэра, М.​Скарсезе, С.​Спілберга, Дж.​Форда, Ч.​Чапліна (ЗША); Р.​Віне, Ф.​Ланга, Ф.​В.​Мурнаў, Р.​В.​Фасбіндэра (Германія); Л.​Андэрсана, Т.​Рычардсана (Вялікабрытанія); М.​Антаніёні, Л.​Вісконці, П.​П.​Пазаліні, Р.​Раселіні, В.​Дэ Сікі. Ф.​Феліні (Італія); І.​Бергмана (Швецыя); А.​Курасавы (Японія); А.​Вайды, Е.​Гофмана, К.​Занусі (Польшча). У Расіі Р.м. звязана з дзейнасцю В.​Абдрашытава, Р.​Аляксандрава. бр. Васільевых, С.​Бандарчука, Дз.​Вертава, У.​Гардзіна, С.​Герасімава, А.​Германа, М.​Губенкі, Г.​Данеліі, М.​Калатозава, Р.​Кармэна, Р.​Козінцава, Л.​Куляшова, М.​Міхалкова, А.​Міхалкова-Канчалоўскага, Г.​Панфілава, Я.​Пратазанава, У.​Пудоўкіна, І.​Пыр’ева, Э.​Разанава, М.​Рома, А.​Сакурава, А.​Таркоўскага, В.​Шукшына, С.​Эйзенштэйна, Ф.​Эрмлера, С.​Юткевіча.

Станаўленне Р.м. ў бел. кіно адбывалася ў 1920—30-я г. і звязана з дзейнасцю Э.​Аршанскага, Я.​Дзігана, У.​Корш-Сабліна, Ю.​Тарыча, з пошукамі рэжысуры ў адлюстраванні героікі рэвалюцыі і сучаснай праблематыкі, у распрацоўцы тэмы перавыхавання чалавека ва ўмовах новага грамадства. Р.м. Тарыча ўласцівы рамант. ўзнёсласць з даследаваннем жыццёвага асяроддзя, дакладнасць у перадачы каларыту эпохі і гіст. падзей. Фільмы Корш-Сабліна вызначаюцца экспрэсіўнасцю буйных планаў, выразнымі дэталямі, плакатна-гратэскавай абмалёўкай адмоўных персанажаў, увагай да псіхалогіі чалавека-працаўніка, да рэаліст. быт. падрабязнасцей. Традыцыі героіка-рамант. вырашэння тэмы прадоўжаны ў фільмах 1940—50-х г., прысвечаных Вял. Айч. вайне (Л.​Голуб, М.​Фігуроўскі) і гіст.-рэв. падзеям (Корш-Саблін). Адметнасць Р.м. 1960—1-й пал. 1970-х г. звязана з новым пакаленнем бел. кінематаграфістаў, сцвярджэннем імі дакумент. стылістыкі як дамінуючага маст. прынцыпу адлюстравання рэчаіснасці. Свабоднае, раскаванае апавяданне, будзённая плынь жыцця, адмаўленне ад знешняга пафасу, патэтыкі, здымкі «пад хроніку» выразна выявіліся ў фільмах пра Вял. Айч. вайну П.​Арманда, Р.​Віктарава, І.​Дабралюбава, В.​Турава, А.​Спешнева, Б.​Сцяпанава. Рэжысёры імкнуліся да маст. рэканструкцыі гіст. фактаў, уключалі ў ігравыя фільмы кінахроніку, фотаздымкі і інш., прынцыпы дакументалізму часам спалучаліся з вобразна-паэт. абагульненнямі і сімволікай. У 2-й пал. 1970-х — 1990-я г. з пашырэннем жанравай і стылявой палітры Р.м. пераважнае развіццё атрымалі эпічныя і публіцыст. кінастужкі. Для Р.м. гэтага часу характэрны пошукі сац. і філасофскіх абагульненняў, увага да маст. даследавання стыхіі нар. жыцця, паглыбленая цікавасць да паўсядзённага побыту, імкненне ствараць каларытныя нар. характары (Тураў, В.​Рыбараў). Прыкметнымі сталі публіцыст. прынцыпы вырашэння творчай задумы, што выявілася ў падкрэслена вострых характарыстыках драм. канфліктаў і герояў у фільмах В.​Нікіфарава, М.​Пташука, Турава. Схільнасць да яркай відовішчна-выяўл. формы вылучае рэжысуру В.​Рубінчыка. Высокім майстэрствам у даследаванні трагічных падзей Вял. Айч. вайны на Беларусі, сінтэзам стылявых прыёмаў ігравога і дакумент. кіно, арганічным спалучэннем эпасу і публіцыстыкі вылучаецца Р.м. Э.​Клімава. У 1960—90-я г. значна вырасла Р.м. і ў бел. дакумент. кіно (І.​Вейняровіч, М.​Гарбуноў, М.​Жданоўскі, Ю.​Лысятаў, Дз.​Міхлееў, І.​Пікман, В.​Сукманаў, М.​Хубаў, У.​П.​Цяслюк, У.​У.​Цяслюк, Р.​Ясінскі і інш.), асабліва ў цыклах В.​Дашука.

На тэлебачанні рэжысёр увасабляе ідэйна-маст. задуму ў цэласную структуру тэлевізійнага твора (тэлефільма, тэлеспектакля, тэлеперадачы); стварае гукапластычнае экраннае відовішча, у якім сінтэтычна аб’яднаны выяўл. сродкі тэлевізійнага мастацтва: тэледраматургія, акцёрскае мастацтва, пластыка экраннай мовы, гукарытмічны строй дзеяння (музыка, мова і шумы). Станаўленне бел. тэлерэжысуры пачалося ў 2-й пал. 1960-х г. і звязана з выпускам кароткаметражных маст. стужак. Псіхалагічнай дакладнасцю, лірыка-паэт. бачаннем свету, мяккім гумарам вызначаюцца тэленавелы В.​Басава, Ю.​Дубровіна, М.​Кожына, Нікіфарава, В.​Панамарова, Рубінчыка, В.​Урагава. Р.м. 1970—90-х г. наследавала і творча пераасэнсоўвала вопыт, набыты ў кіно. Значнае месца занялі шматсерыйныя тэлетворы, засн. на дакумент.-маст. трактоўцы падзей гісторыі. Арганічнае ўвядзенне ў маст. палатно ўрыўкаў з дакумент. стужак, фатаграфій, дакументаў, дыктарскага тэксту як прынцыпова важнага структураўтваральнага элемента, што пашырыла рамкі дзеяння, наблізіла гіст. час экранных падзей да рэальнага часу (творы А.​Гутковіча, Дубровіна, В.​Карпілава, Сцяпанава). Асабліва прыкметны рост Р.м. ў экранізацыях твораў бел. і рус. класічнай л-ры: з дапамогай багатых выяўл. сродкаў відэатэхнікі пластычна, выразна прачытана паэт. спадчына Я.​Купалы; рысы эпічнасці, паэтычна-метафарычная, пластычная вобразнасць, паглыбленае даследаванне псіхалогіі герояў у часы драм. і трагічных выпрабаванняў, дакумент. выразнасць у перадачы атмасферы вайны вылучаюць экранізацыі твораў В.​Быкава і В.​Казько; сугучнасцю інтанацыі аўтарскага апавядання і рэжысёрскай, выяўл., акцёрскай культуры адзначана экраннае ўвасабленне твораў І.​Тургенева, І.​Мележа, У.​Караткевіча. Плённа працавалі і працуюць рэжысёры-тэледакументалісты С.​Агеенка, Г.​Адамовіч, У.​Арлоў, В.​Аслюк, Басаў, У.​Бокун, І.​Волах, С.​Гайдук, Н.​Гаркунова, Ю.​Гарулёў, Л.​Гедравічус, Ф.​Грыцкова, В.​Жыгалка, І.​Калоўскі, А.​Карпаў, М.​Князеў, В.​Шавялевіч, М.​Якжэн і інш. Гл. таксама Кінамастацтва, Тэлевізійнае мастацтва.

Літ.:

Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—3. Мн., 1983—87;

История белорусского кино. [Кн. 1—2]. Мн., 1969—70;

Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;

Сабалеўскі А. Ад п’есы — да спектакля. Мн., 1965;

Яго ж. Жыццё тэатра. Мн., 1980;

Яго ж: Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт. Мн., 1985;

Слова пра майстроў сцэны Мн., 1967;

Майстры беларускай сцэны. Кн. 3. Мн., 1978;

Атрошчанка А. Уладзіслаў Галубок. Мн., 1969;

Яго ж. Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972;

Адхінуўшы заслону часу...: Успаміны пра Уладзіслава Галубка. Мн., 1979;

Пятровіч С. Еўсцігней Міровіч 2 выд. Мн., 1978;

Смольскі Р. Пазначана часам: Пошукі сучаснай бел. рэжысуры. Мн., 1984;

Баравік Р.І. Рэжысура Беларусі: прабл. канцэптуальнасці спектакляў. Мн., 2000;

Красинский А.В. Юрий Тарич. Мн., 1971;

Кино Советской Белоруссии М., 1975;

Современное белорусское кино. Мн., 1985;

Бондарева Е.Л. Кинолента длиною в жизнь. Мн., 1980;

Павлючик Л. От исповеди к эпосу: Судьбы и фильмы Виктора Турова. М., 1985;

Нечай О.Ф. Большой мир малого экрана. Мн., 1979;

Яе ж. Телевидение как художественная система. Мн., 1981.

А.​К.​Саннікаў, Р.​І.​Баравік (рэжысёрскае мастацтва ў тэатры), А.​В.​Красінскі (у кіно), В.​Ф.​Нячай (на тэлебачанні).

т. 13, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэжысё́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэжысё́рскі рэжысё́рская рэжысё́рскае рэжысё́рскія
Р. рэжысё́рскага рэжысё́рскай
рэжысё́рскае
рэжысё́рскага рэжысё́рскіх
Д. рэжысё́рскаму рэжысё́рскай рэжысё́рскаму рэжысё́рскім
В. рэжысё́рскі (неадуш.)
рэжысё́рскага (адуш.)
рэжысё́рскую рэжысё́рскае рэжысё́рскія (неадуш.)
рэжысё́рскіх (адуш.)
Т. рэжысё́рскім рэжысё́рскай
рэжысё́рскаю
рэжысё́рскім рэжысё́рскімі
М. рэжысё́рскім рэжысё́рскай рэжысё́рскім рэжысё́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акцё́рска-рэжысёрскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акцё́рска-рэжысёрскі акцё́рска-рэжысёрская акцё́рска-рэжысёрскае акцё́рска-рэжысёрскія
Р. акцё́рска-рэжысёрскага акцё́рска-рэжысёрскай
акцё́рска-рэжысёрскае
акцё́рска-рэжысёрскага акцё́рска-рэжысёрскіх
Д. акцё́рска-рэжысёрскаму акцё́рска-рэжысёрскай акцё́рска-рэжысёрскаму акцё́рска-рэжысёрскім
В. акцё́рска-рэжысёрскі (неадуш.)
акцё́рска-рэжысёрскага (адуш.)
акцё́рска-рэжысёрскую акцё́рска-рэжысёрскае акцё́рска-рэжысёрскія (неадуш.)
акцё́рска-рэжысёрскіх (адуш.)
Т. акцё́рска-рэжысёрскім акцё́рска-рэжысёрскай
акцё́рска-рэжысёрскаю
акцё́рска-рэжысёрскім акцё́рска-рэжысёрскімі
М. акцё́рска-рэжысёрскім акцё́рска-рэжысёрскай акцё́рска-рэжысёрскім акцё́рска-рэжысёрскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

о́перна-рэжысёрскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. о́перна-рэжысёрскі о́перна-рэжысёрская о́перна-рэжысёрскае о́перна-рэжысёрскія
Р. о́перна-рэжысёрскага о́перна-рэжысёрскай
о́перна-рэжысёрскае
о́перна-рэжысёрскага о́перна-рэжысёрскіх
Д. о́перна-рэжысёрскаму о́перна-рэжысёрскай о́перна-рэжысёрскаму о́перна-рэжысёрскім
В. о́перна-рэжысёрскі (неадуш.)
о́перна-рэжысёрскага (адуш.)
о́перна-рэжысёрскую о́перна-рэжысёрскае о́перна-рэжысёрскія (неадуш.)
о́перна-рэжысёрскіх (адуш.)
Т. о́перна-рэжысёрскім о́перна-рэжысёрскай
о́перна-рэжысёрскаю
о́перна-рэжысёрскім о́перна-рэжысёрскімі
М. о́перна-рэжысёрскім о́перна-рэжысёрскай о́перна-рэжысёрскім о́перна-рэжысёрскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэжысу́ра, -ы, ж.

1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма.

Таленавітая р. фільма.

3. зб. Рэжысёры.

Рашэнне рэжысуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэжысёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, -ая, -ае.

Рэжысёрскае бачанне п’есы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэжысёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэжысёра. Рэжысёрская работа. □ [Рая] засаромелася ад гэтых слоў, але ўбачыла, што іншыя выканаўцы прынялі іх як зусім звычайнае рэжысёрскае тлумачэнне. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СПЕКТА́КЛЬ (франц. spectacle ад лац. spectaculum відовішча),

твор сцэнічнага мастацтва, які ствараецца тэатр. калектывам, у сучасным т-ры ўзначальваецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам. У С. аб’ядноўваюцца мастацтва драматурга, рэжысёра, акцёраў, мастака, кампазітара і інш. Ідэйная і творчая задума С. вызначаюцца зместам п’есы, асаблівасцямі трупы, духоўнымі і эстэт. запатрабаваннямі гледача. Гл. таксама Акцёрскае мастацтва, Рэжысёрскае мастацтва, Сцэнаграфія, Тэатр.

т. 15, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рашэ́нне, -я, н.

1. гл. рашыць.

2. Пастанова.

Р. з’езда.

Судовае р. (прысуд).

3. Заключэнне, вывад з чаго-н.

Прыйсці да канчатковага рашэння.

4. Адказ да задачы, красворда і пад.

Знайсці р.

5. Ажыццяўленне творчай задумы; сама такая задума.

Рэжысёрскае р. п’есы.

Смелае канструктарскае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)