рэ́дкасць, -і, ж.

1. гл. рэдкі.

2. Рэдкая з’ява.

Жывыя кветкі на Поўначы — вялікая р.

3. Рэдкі прадмет, музейная, антыкварная рэч.

Бібліяграфічная р.

Калекцыя рэдкасцей.

На рэдкасць — аб кім-, чым-н. выключным, рэдкім.

Дні стаялі на рэдкасць халодныя.

Не рэдкасць — звычайна, часта бывае.

Такія выпадкі — не рэдкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́дкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. рэ́дкасць
Р. рэ́дкасці
Д. рэ́дкасці
В. рэ́дкасць
Т. рэ́дкасцю
М. рэ́дкасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́дкасць ж., в разн. знач. ре́дкость;

на р. — на ре́дкость;

музе́йная р. — музе́йная ре́дкость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́дкасць, ‑і, ж.

1. Якасць чаго‑н. рэдкага. Рэдкасць насельніцтва. Рэдкасць лесу.

2. Прадмет, выпадак, з’ява, якія рэдка сустракаюцца, бываюць не часта. А баравік — рэдкасць. Таму і не любяць грыбнікі гэтых мясцін. Кандрусевіч. У Запаляр’і, дзе навокал ляжыць тундра і жывыя кветкі з’яўляюцца рэдкасцю, .. [Нарыльск] увесь у кветках, дагледжаных чалавекам. Скрыган.

•••

Музейная рэдкасць — пра што‑н. устарэлае, што выйшла з ужытку, не мае практычнага прымянення.

На рэдкасць — у вышэйшай ступені, выключна. Вось Мірон Сцяпанавіч Бельскі. Добры, на рэдкасць мілы чалавек. Ракітны. Дні стаялі на рэдкасць пагодлівыя. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́дкасць ж.

1. Sltenheit f -;

гэ́та не рэ́дкасць das ist kine Sltenheit; das ist gang und gäbe;

2. (рэдкая рэч) Sltenheit f -, -en, Rarität f -, -en;

уяўля́ць сабо́й [з сябе́] рэ́дкасць Sltensheitswert hben;

на рэ́дкасць ußergewöhnlich, ußerordentlich; slten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.

1. Недастаткова густы, вадзяністы.

Р. кісель.

Рэдкая смятана.

2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

Рэдкая барада.

Рэдкія зубы.

Р. невад (няшчыльна сплецены).

3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Рэдкія паўстанкі.

4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.

Рэдкія стрэлы.

Р. пульс.

5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

Рэдкая з’ява.

Р. госць.

Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.

Рэдкія металы.

|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́дкость рэ́дкасць, -ці ж.;

библиографи́ческая ре́дкость бібліяграфі́чная рэ́дкасць;

музе́йная ре́дкость музе́йная рэ́дкасць;

на ре́дкость на рэ́дкасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

музе́йны музе́йный;

~ная рэ́дкасць — музе́йная ре́дкость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рарытэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

Рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць; рэдкасць. Калекцыя рарытэтаў.

[Ад лац. raritas, raritatis — рэдкасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рарытэ́т

(ням. Rarität, ад лац. raritas, -atis = рэдкасць)

рэдкасць, вельмі рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)