рэ́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэ́джу рэ́дзім
2-я ас. рэ́дзіш рэ́дзіце
3-я ас. рэ́дзіць рэ́дзяць
Прошлы час
м. рэ́дзіў рэ́дзілі
ж. рэ́дзіла
н. рэ́дзіла
Загадны лад
2-я ас. рэ́дзь рэ́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэ́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́дзіць, рэджу, рэдзіш, рэдзіць; незак., што.

Абл. Рабіць рэдкім, радзейшым. У залы першага і трэцяга класа ўрываецца свежае паветра, рэдзіць дым, раздзьмухвае полымя. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звярэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; што.

Зак. да вярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́дзіць, -рэ́джу, -рэ́дзіш, -рэ́дзіць; -рэ́джаны; зак., што.

1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад аднаго.

Р. буракі.

2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым.

Сонца разрэдзіла туман.

3. Разбавіць, развесці якой-н. вадкасцю.

Р. раствор.

|| незак. разрэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разрэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; зак., што.

1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад другога. Разрэдзіць пасевы.

2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым. У гэты час узышоў толькі што месяц і ледзь-ледзь разрэдзіў цемру. Галавач.

3. Разбавіць, размяшаць вадой. Разрэдзіць раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́дкі ’вадзяністы; не густы; не часты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 3, Жыв. НС, Нас., ПСл, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), рэ́дкій ’тс’ (Бяльк.); рэ́дкі ’рэдкая бульба (суп)’ (Мат. Гом.), рэ́дкія ’тс’ (Нар. словатв.), ’тс’ (Сцяшк. МГ), ’тс’ (Шатал.), рэдкае ’тс’ (ЛА, 4), рэ́дкое ’тс’ (ТС), сюды ж рэ́дзіць ’рабіць рэдкім, прарэджваць’ (ТСБМ, Касп.), рэ́джаный ’прарэджаны’ (Юрч. СНЛ). Укр. рідкий, рус. ре́дкий, польск. rzadki, палаб. rjodke, н.-луж., в.-луж. rědki, чэш. řídký, славац. riedky, славен. rédek, серб. і харв. ре́дак, макед. редок, балг. рядък, ст.-слав. рѣдъкъ. Прасл. *rědъkъ. Роднасн. літ. rẽtas ’рэдкі’, лат. rets ’тс’, лац. rēte ’мярэжа’ (Фасмер, 3, 458; Махэк₂, 532; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)