рэгуля́рны, -ая, -ае.

1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

Р. агляд.

Рэгулярнае харчаванне.

2. Які мае правільную і пастаянную арганізацыю.

Рэгулярныя войскі.

|| наз. рэгуля́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэгуля́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэгуля́рны рэгуля́рная рэгуля́рнае рэгуля́рныя
Р. рэгуля́рнага рэгуля́рнай
рэгуля́рнае
рэгуля́рнага рэгуля́рных
Д. рэгуля́рнаму рэгуля́рнай рэгуля́рнаму рэгуля́рным
В. рэгуля́рны (неадуш.)
рэгуля́рнага (адуш.)
рэгуля́рную рэгуля́рнае рэгуля́рныя (неадуш.)
рэгуля́рных (адуш.)
Т. рэгуля́рным рэгуля́рнай
рэгуля́рнаю
рэгуля́рным рэгуля́рнымі
М. рэгуля́рным рэгуля́рнай рэгуля́рным рэгуля́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэгуля́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэгуля́рны рэгуля́рная рэгуля́рнае рэгуля́рныя
Р. рэгуля́рнага рэгуля́рнай
рэгуля́рнае
рэгуля́рнага рэгуля́рных
Д. рэгуля́рнаму рэгуля́рнай рэгуля́рнаму рэгуля́рным
В. рэгуля́рны (неадуш.)
рэгуля́рнага (адуш.)
рэгуля́рную рэгуля́рнае рэгуля́рныя (неадуш.)
рэгуля́рных (адуш.)
Т. рэгуля́рным рэгуля́рнай
рэгуля́рнаю
рэгуля́рным рэгуля́рнымі
М. рэгуля́рным рэгуля́рнай рэгуля́рным рэгуля́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэгуля́рны в разн. знач. регуля́рный;

~ная даста́ўка газе́т — регуля́рная доста́вка газе́т;

~ныя во́йскі — регуля́рные войска́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу. Рэгулярная інфармацыя. Рэгулярныя заняткі.

2. Які мае цвёрда ўстаноўленую пастаянную арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.). Рэгулярная армія. Рэгулярныя войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́рны

(лац. regularis = правільны)

1) раўнамерны, які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. р-ая інфармацыя);

2) пастаянны, арганізаваны па ўсіх правілах (напр. р-ая армія); проціл. ірэгулярны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́рна прысл., рэгуля́рны régelmäßig; regulär;

рэгуля́рныя во́йскі вайск. reguläre Trúppen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэгуля́рны

(лац. regularis = правільны)

1) раўнамерны, які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. р-ая інфармацыя);

2) пастаянны, арганізаваны па ўсіх правілах (напр. р-ая армія).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Рэгулярны парк 6/10; 9/311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭГУЛЯ́РНЫ ПАРК, французскі парк,

тып парку, для якога характэрны строгая геам. планіроўка, падпарадкаваная гал. кампазіцыйнай восі, радковыя пасадкі дрэў, баскеты, шырокія партэры з газонамі ці кветкавым арнаментам, басейны, каналы, фантаны. Цэнтр. месца ў Р.п. займаў палац (замак), ад якога разыходзіліся прамыя алеі. Перад ім звычайна знаходзіліся партэры, вадаёмы і каналы. Выразныя прасторавыя акцэнты ўносілі шматлікія скульптуры, абеліскі, малыя арх. формы. Р.п. з’явіліся ў 17 ст. ў Францыі (парк у Версалі, арх. К.Ленотр). У перыяд класіцызму (18 ст.) пашыраны ў Расіі (паркі гарадоў Петрадварэц, Ламаносаў Ленінградскай вобл., Летні сад у С.-Пецярбургу). На Беларусі вядомыя Р.п.: Бачэйкаўскі парк, Дубайскі парк, парк у в. Вял. Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. і інш.

т. 13, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)