рэарганіза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рэарганіза́цыя
Р. рэарганіза́цыі
Д. рэарганіза́цыі
В. рэарганіза́цыю
Т. рэарганіза́цыяй
рэарганіза́цыяю
М. рэарганіза́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэарганіза́цыя ж. реорганиза́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэарганіза́цыя, ‑і, ж.

Змена структуры, арганізацыі чаго‑н.; перабудова, ператварэнне чаго‑н. у што‑н. Рэарганізацыя МТС. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Акадэмію навук. □ Што датычыць Мікалая Герасіменкі і Дзмітрыя Вухарына, то гэтыя маладыя шахцёры з першых жа дзён рэарганізацыі брыгад сталі кіраваць праходчыцкімі звеннямі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЭАРГАНІЗА́ЦЫЯ (ад рэ... + арганізацыя),

пераўтварэнне, перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш. Р. юрыдычнай асобы — спыненне дзейнасці юрыд. асобы (аб’яднанне, зліццё прадпрыемстваў і г.д.) без ліквідацыі спраў і маёмасці.

т. 13, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэарганіза́цыя ж. Reorganisatión f -, -en, Úmorganisíerung f -, Néugestaltung f -, -en, Úmstellung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэарганіза́цыя

(фр. réorganisation, ад лац. re- = зноў + с.-лац. organisatio = арганізацыя)

перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэарганіза́цыя

(фр. réorganisation, ад лац. re- = нанова + с.-лац. organisatio = арганізацыя)

перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэарганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (пераўтвараць).

|| наз. рэарганіза́цыя, -і, ж.

|| прым. рэарганізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

реорганиза́ция рэарганіза́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

reorganizacja

ж. рэарганізацыя;

reorganizacja produkcji — рэарганізацыя вытворчасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)