3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.
Рэальная палітыка.
Р. погляд на жыццё.
○
Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.
Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.
|| наз.рэа́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні.В. Вольскі.// Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх».Машара.
2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.
3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.
4.Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).
•••
Рэальнае вучылішчагл. вучылішча.
Рэальная заработная платагл. плата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэа́льны
1. (сапраўдны) reál, wírklich, tátsächlich;
рэа́льныя рэ́чы Reáli¦en pl;
2. (які можа быць здзейснены) reál, dúrchführbar
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рэа́льны
(с.-лац. realis = сапраўдны)
1) які існуе ў рэчаіснасці, сапраўдны, не ўяўны;
2) заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін, магчымасцей;
3) які можна практычна ажыццявіць (напр. р. план).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рэа́льны ’які існуе ў рэчаіснасці’, ’які можа быць здзейснены’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус.реальный. Ст.-бел.реалный ’рэальны’ < ст.-польск.realny ’тс’ < с.-лац.realis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэа́льны
(с.-лац. realis = сапраўдны)
1) які існуе ў рэчаіснасці, сапраўдны, не ўяўны (напр. р. прадмет);
2) заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін, магчымасцей (напр. р. погляд на жыццё);
3) які можна практычна ажыццявіць (напр. р. план).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
РЭА́ЛЬНЫ ГАЗ,
газ, уласцівасці якога вызначаюцца ўзаемадзеяннем яго малекул. Пры звычайных умовах (T ≈ 300 К, p = 100 кПа) Р.г. сваімі ўласцівасцямі нагадваюць ідэальны газ і іх стан прыблізна апісваецца Мендзялеева—Клапейрона ўраўненнем. Наяўнасць міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ўлічваецца вірыяльным ураўненнем стану Р.г.: pV = RT(1 + B(T)/V + C(T)/V2 + ...), дзе p — ціск, V — малярны аб’ём газу, T — абс.т-ра, R — газавая пастаянная, B(T), C(T) і г.д. — вірыяльныя каэфіцыенты, якія залежаць ад т-ры і характарызуюць парныя, трайныя і г.д. узаемадзеянні малекул у газе. Пры павышэнні ціску і паніжэнні т-ры ўласцівасці Р.г. апісваюцца Ван-дэр-Ваальса ўраўненнем.