ры́шт

‘канава’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́шт ры́шты
Р. ры́шта ры́штаў
Д. ры́шту ры́штам
В. ры́шт ры́шты
Т. ры́штам ры́штамі
М. ры́шце ры́штах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Рышт1 ’рыштаванне пры пабудове зруба вышэй вокнаў’ (ТС), ’козлы для падоўжанай распілоўкі калод’ (ТС), ры́шты, рэ́шты, ра́шты ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Усечаная форма ад рыштава́нне (гл.), рышту́нак.

Рышт2 ’месца, дзе цячэ невялікая рэчка’ (міёр., НС), ’роў, ручай’ (Бяльк.), ’канава’ (Нас.), ’ручай, рэчышча, роў’ (клім., ЛА 5), ’канава’ (Гарэц., Яруш.), ры́шта ’канава’ (Жд. 3). Ад рышто́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рышт

1. Сцяжынка побач з дарогай, за канавай; броўка каля канавы (Слаўг.).

2. Роў, ручай, вадасцёкавая канава (Віц. Касп., Зах. Бел. Др.-Падб., Мсцісл. Бяльк., Слаўг.).

3. Высока скошаная балотная сенажаць, дзе пракосы ляжаць над вадой (Стол.).

вул. Рышт (і заходняя частка горада за ровам) у г. Слаўгарадзе, ур. Рыштот Бых. (Дэмб. II, 1884, 169).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ры́шты ’вышкі ў хляве’ (стол., Нар. сл.). Ад рышт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́зы, ты́зы ‘насціл пад столлю, дзе сушыцца ганчарны посуд’, тэ́за ‘дошка ў насціле для сушэння гліняных вырабаў’ (свісл., БЛ, 18), tʼyzy, tyzʼou̯ki ‘паліца для сушэння вырабаў ганчароў’ (беласт., SFPS, 14), тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (івян., Жд. 1). Параўн. польск. tyzyрышт у ганчароў, на які кладуцца дошкі або жэрдкі з кафляй’. Няясна; меркаванне пра запазычанне з польскай (Міхайлаў, БЛ, 18, 63) не аргументавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рышто́к ’вадасцёкавая канава’ (ТСБМ, Сцяшк.; смарг., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), ’паток’ (швянч., Сл. ПЗБ), ’затока’ (трак., Сл. ПЗБ), ’сцежка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’паз у столі’ (шальч., Сл. ПЗБ), рышто́ка ’затока’ (чэрв., Сл. ПЗБ), рыштко́м, рышто́кам, рыштако́м, рышто́камі ’цурком’ (шальч., воран., трак., слонім, Сл. ПЗБ), рышт (паст., Сл. ПЗБ), рышто́кі ’рагі поту, слёзы на твары’, ’пацёкі на вокнах’ (воран. ЛА 3), ст.-бел. ринштокъ, рыншторкъ ’сцёкавая канава’ (1580). Запазычанне з польск. rynsztok < с.-в.-ням. rinnstok, ням. Rinnstock ’тс’ (Булыка, Запазыч., 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)